Двое прыяцеляў кралі ровары па Беларусі і хацелі здаваць іх напракат
19.09.2019 10:17
—
Разное
|
![]() vitebsk.mvd.gov.by Віцебская міліцыя затрымала мінчука і жыхара Барысава, якія зараблялі крадзяжом ровараў у абласным цэнтры. Толькі ў Віцебску злодзеі скралі мінімум 6 ровараў. Падазраюць, што яны "працавалі" у Рэчыцы, Мазыры, Кобрыне і іншых гарадах. Як распавяла афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Шкуратава, адзін з саўдзельнікаў па працы ездзіў па розных гарадах Беларусі і выкрадаў там ровары. Затым на машыне прыяцеля іх прывозілі і складавалі ў Барысаве. Аператыўнікі выявілі дома ў аднаго з злодзеяў 8 байкаў. Пасля прыяцелі планавалі адкрыць велопрокат і здаваць крадзеныя ровары ў арэнду. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
vitebsk.mvd.gov.by Віцебская міліцыя затрымала мінчука і жыхара Барысава, якія зараблялі крадзяжом ровараў у абласным цэнтры. Толькі ў Віцебску злодзеі скралі мінімум 6... |
|