Ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты парламента. 21.by

Ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты парламента

19.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты парламента
Як паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама, у Беларусі пададзена 503 заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапануемых для вылучэння кандыдатам у дэпутаты. Зарэгістравана 487 груп.
Найбольшая колькасць ініцыятыўных груп будзе збіраць подпісы ў Мінску – 139. У Мінскай вобласці іх 74, Магілёўскай – 62, у Брэсцкай – 61, Віцебскай – 53, Гомельскай – 51, Гродзенскай – 44. “Калі адзначаныя асобы збяруць подпісы, то мы кажам ужо пра добрыя альтэрнатыўныя выбары”, – адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. – Хацелася б, каб конкурс быў, і быў усюды, каб у нас не было безальтэрнатыўных выбараў”. Яна нагадала, што ў 2016 годзе на адно месца ў парламенце прэтэндавалі ў сярэднім 4,5 чалавека.
Дарэчы, у Віцебскай вобласці ўжо вылучаны тры кандытаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яны вылучаны працоўнымі калектывамі.
Утвораны ўчасткі для галасавання
Цэнтрвыбаркам Беларусі паведамляе, што для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўтвораны 5831 участак.
У Брэсцкай вобласці створаны 911 участкаў, у Віцебскай – 768, у Гомельскай – 1009. У Гродзенскай іх утворана 669, у Мінскай – 982, у Магілёўскай 739, у Мінску – 707. Таксама створана 46 участкаў за межамі Беларусі.
Па дадзеных ЦВК, у больш чым 5,8 тысяч участкаў для галасавання 234 будуць працаваць ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, у воінскіх часцях – 17.
Выбары ў Савет Рэспублікі прызначаны на 7 лістапада,
у Палату прадстаўнікоў – 17 лістапада 2019 года.
Надрукавана ў №74 ад 20.09.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты парламента Як паведамляецца на сайце Цэнтрвыбаркама, у Беларусі пададзена 503 заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика