Гродзенскі таксовец заснуў за рулём і ўрэзаўся ў слуп на прыпынку (фота)
23.09.2019 12:54
—
Разное
|
ДТЗ на прыпынку ў Гродне / Прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама ДТЗ з удзелам таксоўкі адбылося ў Гродне 21 верасня ў 5:40 на вуліцы Сацыялістычнай, 35-гадовы таксовец на "Фальксвагене" вёз пасажырку на аўтавакзал. Каля прыпынку "Вячэрняя школа" мужчына заснуў за рулём, машына выехала на тратуар і ўрэзалася ў слуп. Пасажыркай таксоўкі была другакурсніца гродзенскага ўніверсітэта. Яна ехала на аўтавакзал, каб адправіцца на сямейную ўрачыстасць. Аднак замест гэтага дзяўчына з сур'ёзным пераломам апынулася ў лякарні. На шчасце, на тратуары ў гэты час нікога не было. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ на прыпынку ў Гродне / Прэс-служба ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама ДТЗ з удзелам таксоўкі адбылося ў Гродне 21 верасня ў 5:40 на вуліцы Сацыялістычнай, піша...
|
|