Па начах на гэтым тыдні прагназуюцца замаразкі на глебе. 21.by

Па начах на гэтым тыдні прагназуюцца замаразкі на глебе

23.09.2019 13:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

24 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы. Уначы ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да -4, месцамі будзе 1-4 вышэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць 8-14 цяпла, па паўднёвым захадзе — да +16.

У сераду, 25 верасня, таксама будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны. 

Уначы на большай частцы тэрыторыі — замаразкі ад нуля да -3, месцамі тэрмометры пкажуць 1-6 цяпла. Удзень прагназуецца 8-15 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да +16...+17.

26 верасня чакаецца пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны. 

Уначы прагназуецца 1-8 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе — да 10 цяпла, па паўночным усходзе — замаразкі да 0...-3. Удзень чакаецца 10-16 вышэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах будзе +17...+18.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 24 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.  Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика