У ДТЗ у Баранавічах пацярпеў чалавек. Аварыя адбылася 23 верасня каля 12:45, паведамляе прэс-служба УУС Брэскага аблвыканкама.
38-гадовая жыхарка Баранавічаў на "Рэно Логан" ехала па вуліцы Піянерскай. На нерэгуляваным скрыжаванні з вуліцай Кудрына яе аўто ўрэзалася ў маршрутны аўтобус "МАЗ", якім кіраваў 47-гадовы мужчына. Аўтобус рухаўся па галоўнай дарозе.
Пра ДТЗ ў салоне аўтобуса паваліўся 68-гадовы пасажыр. Яго шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне баранавіцкай гарадской лякарні.
ДТЗ у Баранавічах / brest.mvd.gov.by У ДТЗ у Баранавічах пацярпеў чалавек. Аварыя адбылася 23 верасня каля 12:45, паведамляе прэс-служба УУС Брэскага аблвыканкама. 38-гадовая...