На въезде в Ушачи появился новый поклонный крест. 21.by

На въезде в Ушачи появился новый поклонный крест

25.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыступкі храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры з раніцы ўстаўлены кветкамі. Такое ж святочнае і ўбранне царквы. Спецыяльна набыты гладыёлусы, хрызантэмы, ружы. Вернікі, пераважна жанчыны, таксама прынеслі кветкі, паколькі вельмі любяць свой новы светлы храм. А на святы ён упрыгожваецца асабліва. Тым больш на такое вялікае – храмавае, якое прыпадае на 23 верасня, якое ў царкоўным календары значыцца як дзень памяці святых пакутніц, родных сясцёр.

На службе пастаянныя вернікі прыходу, царква запоўнена, нягледзячы на панядзелак. І, канечне, прыехалі госці. Як з арэхаўскага храма святой пакутніцы Параскевы Пятніцы, так і бацюшкі з іншых прыходаў. Айцы Уладзімір і Сергій з Верхнядзвінскага і Міёрскага благачынняў правялі разам з протаіерэем айцом Вячаславам божую літургію, спаведалі Клаўдзію Іванову, Наталлю Сакалову, Валянціну Муравіну, якія асабліва рыхтаваліся да гэта дня. Галіна Дольнікава 23 верасня абавязкова бывае ў царкве, бо дата супадае з гадавінай смерці яе маці. А Алена Агароднікава нават спецыяльна напісала верш, у якім заклікала хоць раз на тыдні быць у храме, ачышчаць душу, а таксама дзякавала айцу Вячаславу і кіраўніцтву раёна за тое, што ва Ушачах пабудавана такая прыгожая царква.

Як і належыць, з каштоўным падарункам прыйшлі на прастольнае свята старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка і яго намеснік па сацыяльных пытаннях Алена Васільеўна Пашковіч. Кіраўнік раёна перадаў храму ікону Хрыста Збавіцеля, асвечаную ў Полацкай епархіі спецыяльна да 95-годдзя раёна і падораную дырэктарам Полацкага камбіната хлебапрадуктаў Васілём Кузьмічом Хамёнкам. У сваю чаргу айцец Вячаслаў неаднойчы дзякаваў кіраўніцтву раёна за падтрымку. Таксама як і за дапамогу ва ўстаноўцы на ўездзе ва Ушачы з боку Пліна і Матырына металічнага паклоннага крыжа. Невялікі драўляны існаваў крыху бліжэй да межаў горада і раней, а зараз новы ўзвышаецца на скрыжаванні дарог, каб абараняць як ушачан, так і гасцей, што прыязджаюць з гэтых напрамкаў.

“Такога і ў Полацку няма”, – казалі прадстаўнікі хлебакамбіната, што спецыяльна прыехалі на яго асвячэнне, што адбылося ў гэты ж дзень. Стаіць ён на землях “Маяка-Ушацкага” і менавіта аграхолдынг паспрыяў таму, каб ажыццявілася задума айца Вячаслава ўстанавіць новы. Асаблівая падзяка гучала не толькі ў адрас В.К.Хамёнка, але і былога кіраўніка адной з гаспадарак раёна Богдана Тадэушавіча Юргенса, пастаяннага мецэната ў падтрымцы Ушацкага благачыння, з дапамогай якога пабудавана царква ў Дубраўцы. А зварыў васьміметровы крыж-прыгажун былы работнік раёна электрасетак Фёдар Карпёнак. Дарэчы, імёны ўсіх вернікаў, што дапамагаюць у божых справах, заўсёды гучаць падчас службаў.

Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыступкі храма святых пакутніц Мінадоры, Мітрадоры, Німфадоры з раніцы ўстаўлены кветкамі. Такое ж святочнае і ўбранне царквы. Спецыяльна набыты гладыёлусы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика