За старанную працу і высокія паказчыкі. 21.by

За старанную працу і высокія паказчыкі

27.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Улічваючы значнасць жывёлагадоўчай галіны для ўмацавання эканомікі сельгасарганізацый, забеспячэння харчовай бяспекі краіны, вялікая ўвага надаецца пытанням павышэння эфектыўнасці яе работы. Аднак, дасягненне важкіх рэзультатаў немагчыма без адказных і кваліфікаваных кадраў, належнай вытворчай і працоўнай дысцыпліны.
З мэтай папулярызацыі працы ў жывёлагадоўлі, а таксама стымулявання адказнага стаўлення да выканання сваіх абавязкаў работнікаў ферм і комплексаў, павышэння эфектыўнасці вытворчасці малака і мяса у раёне на пастаяннай аснове праводзіцца ўшанаванне лепшых жывёлаводаў у розных намінацыях згодна раённага спаборніцтва.














Упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, прэзідыумам раённага камітэта “Беларускага прафсаюза работнікаў АПК” і раённым аграпрамысловым саюзам “БелАПС” штоквартальна падводзяцца вынікі раённага спаборніцтва ў галіне жывёлагадоўлі.
На бягучым тыдні старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, намеснік старшыні — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі, выконваючы дырэктар Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза Аляксандр Серакоў, старшыня раённага савета аграпрамысловага саюза
“БелАПС” Іван Рыняк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер наведалі калектывы-пераможцы ферм і комплексаў, па выніках работы за 2 квартал бягучага года, уручылі ім і асобным працаўнікам заслужаныя ўзнагароды і падарункі.
Госці выказалі шчырыя словы ўдзячнасці за старанную і добрасумленную працу лепшым прадстаўнікам жывёлагадоўчай галіны, павіншавалі з заслужанымі перамогамі, пажадалі і надалей дасягаць высокіх вытворчых паказчыкаў, а таксама ўручылі каштоўныя падарункі ад раённага аграпрамысловага саюза і райкама прафсаюза работнікаў АПК, а для прыемнага адпачынку за кубкам чая — торты.
Сярод калектываў малочна-таварных ферм, якія ажыццяўляюць даенне кароў у малакаправод, лепшых вынікаў дабіліся працаўнікі МТФ «Дабрыца» ААТ «Дабаснянскае», абсталяваных даільнымі заламі — МТФ «Ізабеліна» КСУП «Ніва-Барсукі».
На дарошчванні маладняку БРЖ пераможцам прызнаны калектыў жывёлагадоўчай фермы «Стаўпішчы» ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага», на вырошчванні — жывёлагадоўчай фермы «Пацава Слабада» ААТ «Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне».
Адразу ў дзвюх намінацыях — на вырошчванні цёлак і адкорме БРЖ — лепшымі прызнаны працаўнікі фермы «Дваранінавічы» КСУП «Чырвоны баец».
Сярод аператараў машыннага даення кароў у малакапровад найлепшых вынікаў дасягнулі Ірына Кучынская і Антаніна Храмцова з МТФ “Дабрыца” ААТ “Дабаснянскае”, у даільных залах — Алена Арцюкоўская і Ганна Рымарава з МТФ “Ізабеліна” КСУП “Ніва-Барсукі”.
На раздоі кароў лепшыя працоўныя вынікі ў Валянціны Клімовіч і Алены Бяляўскай з МТК “Валосавічы” ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Лепшым аператарам па дарошчванні БРЖ стала Ірына Шчэрбіч (ферма “Віленка” СВК “Бераснёўскі”), па выро­шчванні БРЖ — Ганна Катомкіна (ферма “П.Слабада” РАПТЗ). У ліку лідараў па вырошчванні цялушак Людміла Дзмітрыева, якая працуе на ферме “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”.
Падобныя мерапрыемствы яскрава сведчаць аб тым, што Кіраўшчына — край працавітых і самаадданых людзей, якія, нягледзячы на пэўныя складанасці, праяўляюць самыя лепшыя чалавечыя якасці і дабіваюцца высокіх вытворчых паказчыкаў.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улічваючы значнасць жывёлагадоўчай галіны для ўмацавання эканомікі сельгасарганізацый, забеспячэння харчовай бяспекі краіны, вялікая ўвага надаецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика