На выходных у Беларусі чакаюцца дажджы. 21.by

На выходных у Беларусі чакаюцца дажджы

27.09.2019 13:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У суботу, 28 верасня, ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

У асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні, умераны, месцамі парывісты. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 цяпла, па захадзе будзе 7-12 вышэй за нуль, па ўсходзе — на глебе і месцамі ў паветры замаразкі ад нуля да -2. Удзень пацяплее да +11...+17, па паўднёвым захадзе — да 19 вышэй за нуль.

29 верасня на большай частцы тэрыторыі таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе 6-12 са знакам "плюс", удзень яно прагрэецца да 12-19 цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У суботу, 28 верасня, ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.  У асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика