Веньямін Бычкоўскі: пакароны прыгажосцю Палесся. 21.by

Веньямін Бычкоўскі: пакароны прыгажосцю Палесся

28.09.2019 17:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб пранікаць розумам, а тым больш дабрацца да патаемных вяршынь пазнання, трэба не толькі шмат вучыцца, прачытаць горы разумных кніг, праехаць ці прайсці зямлю, шмат чаго пабачыць, але і многае перажыць, перацярпець, перагорыць у жыцці, лёсе.

Веньямін Бычкоўскі: пакароны прыгажосцю Палесся

Веньямін Бычкоўскі: пакароны прыгажосцю ПалессяІ такім цікаўным, дапытлівым чалавекам-падарожнікам, чалавекам-ахвяравальнікам, які працуе на зношанасць арганізма, выпрабаванне на трываласць і моц свайго здароўя, сілы духу, з’яўляецца вядомы ў Беларусі і далёка за яе межамі пісьменнік Веньямін Бычкоўскі. Па волі лёсу нарадзіўся ён у далёкім ад нашых мясцін горадзе Уфа (Расія), але покліч крыві, голас продкаў вярнулі яго ў сінявокую азёрную Беларусь, у роднае Палессе, у Івацевіцкі раён, дзе знаходяцца яго глыбокія карані, дзе спачываюць яго продкі…

І калі раней, пражываючы ў Расіі, Бычкоўскі займаўся спортам, турызма, то ў цяперашні час кола яго заняткаў і захапленяў – літаратурная творчасць, вывучэнне гісторыі Палесся, археалогія, краязнаўства, якія прымушаюць творчага чалавека сур’ёзна задумвацца над бегам гістарычных падзей, мімалётнасцю часу, загадкамі прыроды, неразрыўнай духоўнай сувяззю пакаленняў.

Усе свае думкі, назапашаныя пазнанні пісьменнік аналізіруе, абагульняе, напаўняе ідэяй, сюжэтам і вызначае тую ці іншую тэму. Вылітае на паперу становіцца публіцыстыкай альбо другі літаратурна-мастацкім творам, затым – набыткам чытацкай увагі.

Упершыню прыехаўшы ў Беларусь у 1995 годзе, Веньямін Бычкоўскі з першага погляду па-юнацку ўлюбіўся ў раўніну пявучай палескай зямлі, яе магутныя, старажытныя лясы, сінія азёры і рэкі, у шаўкавістыя лугавыя травы жывой прыроды, красу і веліч якіх з любоўю і пяшчотай з тых пор і апявае ў сваіх вершах, апавяданнях.

Як паэт і празаік Веньямін Мікалаевіч ва ўсіх сваіх творах – заўсёды шчыры, справядлівы, добразычлівы, прынцыпіяльны, па-мудраму глыбокадумны аўтар. Вось і ў чарговай сваёй кнізе з удалай і кароткай назвай (усяго толькі з двух слоў роўных двум складам) “Час пік” ён падымае даволі сур’ёзныя і складаныя пытанні сучаснага жыцця, выкрвае праблемы паводзін чалавека ў грамадстве. Гэта – пытанне чалавечага існавання на зямлі, узаемасувязь міроў, вякоў, пакаленняў, духоўнасць і маральнасць грамадства, над якімі не кожны з нас задумваецца, і далёка не кожны пісьменнік адважыўся б паставіць іх перад сабой. Аўтар адчувае цячэнне часу, якое адбываецца ў прыродзе, гісторыі, у чалавечым жыцці.

Амаль увесь змест кнігі – аўтабіяграфічны. У ім, нібы ў люстэрку, адбіваюцца нялёгкае жыццё і творчы шлях пісьменніка, яго турботы, імкненні, перажыванні. Яго творы напоўнены добразычлівасцю і любоўю да ўсяго прыгожага, роднага і дарагога сэрцу. Таму і прыцягваюць да сябе таго чытача, які імкнецца больш даведацца аб гэтым незвычайным, духоўна багатым і мужным чалавеку.

Так, апісваючы прыгажосць Палесся і адчуванні лірычнага героя Аляксея Астахава, правобразам якога сам і з’яўляецца, аўтар распавядае: “Неба проста ляжыць на зямлі! І, уступаючы ў туман, уступаеш у воблака ці хмару, – гэта першае, чым падкупіла яго Палессе… Неба агромністым німбам накрывае тут зямлю, але зямля не лічыць сябе святой ці абранай, хутчэй усяго наадварот – хаваецца ў вільготных балотах альбо ў лясах, накрываецца мохам… Раскаты грому тут кладуцца ўсёй моцай на зямлю, а маланкі адна за адной балюча раняць яе. А пакорлівая зямля ўсё церпіць, трывае. А можа ачышчаецца праз агонь з нябёсаў? Ці збірае энергію для нейкіх іншых патрэб? Калі зямля Палесся не возьме на сябе ўсё напружанне чорных хмар, то страшны агонь упадзе ў другое месца, і хто ведае, што з гэтага атрымаецца?” 

Вуснамі таго ж Астахава аўтар разважае: “А што калі Палессе – абярэг Белай Русі? То ж не выпадкова зямля на Палессі мае вялікую гаючую сілу балот і рэчак: усе ранкі тут прамываюцца чыстай вадой, прысыпаюцца іскрыстым пяском, бінтуюцца мяккім мохам. І ўсё тут прыжываецца, расце! А якая чысціня! Няма запыленага лісця нават пры дарозе! Расліны – парасткі траў і стромкага, нікім не кранутага лесу – прарастаюць у неба!..”

Як бачым, Веньямін Бычкоўскі, – на рэдкасць нераўнадушны, мэтанакіраваны, тонка адчувальны чалавек, які перажывае не толькі за сваіх сучаснікаў, за кожнага з нас, але і за мінулыя вякі, ранейшыя пакаленні, а таксама за будучыню краіны, свету. Ён – чалавек-філосаф, чалавек-мысліцель, які ўмее глядзець не толькі ўглыб сябе, але і спрабуе зазірнуць углыбкі чалавечага розуму, шукае сувязь розных часоў і пакаленняў, прывучае сябе пранікаць, спасцігаць сутнасць справы, дакопвацца да праўды і справядлівасці, даводзіць сваю думку да лагічнага завяршэння, да сапраўднай дасканаласці. Адным словам, Бычкоўскі – аматар разгадваць, спасцігаць законы прыроды, сакрэты часу і нават вечнасці, каб пранікнуць ці, як ён сам выказваецца, “празрэць розумам”. Бо і сапраўды, спасцігаючы жыццё, чалавек пачынае глядзіць на яго вачыма мудрасці, вачыма празарліўца. Таму тое, што здабыў, чаго дасягнуў пісьменнік сам, што даведаўся аб жыцці і лёсах людскіх, ён па-майстэрску распавядае нам, сваім чытачам.

А яшчэ Бычкоўскі – сапраўдны летуценнік, прычым – з пачуццём абавязку, з багатай фантазіяй і тонкім стваральным пачуццём уяўлнння. Летуценнік, які навучыўся свае мары ператвараць у рэальнасць. Так, стварыўшы ўласнымі рукамі этнаграфічныя музеі ў школе г.п. Целяханы і в. Бабровічы, дзе жыве сам, сабраўшы туду старадаўнія экспанаты, часта знаходзячыся сярод іх, пісьменнік, здаецца, прызвычаіўся слухаць галасы продкаў, бачыць іх твары, іх побыт, цаніць іх дасягненні, разумець іх пачуцці, імкненні, жаданні.

Хочацца верыць, што гэта яны, продкі, нейкім чынам падказалі ці папрасілі свайго патомка-дабрачынца ўзвесці ў Бабровічах часоўню-помнік у гонар святой вялікамучаніцы Параскевы і ў памяць бязвінна забітых жыхароў вёсак Бабровічы, Вяда, Тупічыцы і Красніца, дзе зараз у дні праваслаўных свят памінаюцца іхнія душы.

Тэмы твораў, якія ўвайшлі ў зборнік “Час пік”, – розныя, па-свойму ідэйныя, кранальныя, павучальныя. Сюжэты таксама адрозніваюцца арыгінальнасцю. Але ва ўсіх абавязкова прысутнічае любоў і адданасць свайму краю, роднай зямлі, усе яны пранізаны патрыятычнымі пачуццямі, высокімі памкненнямі, напоўнены аўтарскай чалавечнасцю і разважлівасцю.

Чытаючы творы Веньяміна Бычкоўскага, назіраючы за рухам раскрыцця сюжэтаў, за логікай аўтарскага мыслення, мы таксама паволі, пакрыху спасцігаем жыццё, вучымся у пісьменніка адольваць яго складанасці і цяжкасці, вучымся фарміраваць свае маральныя якасці, выпрацоўваць правілы паводзін, адкрываць свае законы, абагульняць і рабіць свае вывады ці заключэнні.

Вось за гэта і хочацца выказаць сардэчную падзяку таленавітаму майстру мастацкага слова і пажадаць яму моцнага здароўя, крылатага натхнення, новых твораў, кніг і новых дасягненняў на літаратурнай ніве.

Надзея Парчук, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Каб пранікаць розумам, а тым больш дабрацца да патаемных вяршынь пазнання, трэба не толькі шмат вучыцца, прачытаць горы разумных кніг, праехаць ці прайсці зямлю,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика