Сумесны рэйд з ДАІ не выявіў парушэнняў пры перавозцы пасажыраў на карэліцкіх дарогах. 21.by

Сумесны рэйд з ДАІ не выявіў парушэнняў пры перавозцы пасажыраў на карэліцкіх дарогах

30.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 26 верасня па 2 кастрычніка супрацоўнікі ДАІ засяродзілі максімум увагі на прафілактычных мерапрыемствах за выкананнем перавозчыкамі пасажыраў патрабаванняў Правілаў дарожнага руху.


– Калі кожны з нас адпраўляецца ў паездку, то, вядома, ён хоча без усялякіх непрыемных прыгод дасягнуць пункта прыбыцця. Таму асноўнай мэтай дадзеных мерапрыемстваў з’яўляецца павышэнне бяспекі дарожнага руху і недапушчэнне здарэнняў пры ажыццяўленні дзейнасці, звязанай з перавозкай пасажыраў. Мы кантралюем, у тым ліку сумесна з Транспартнай інспекцыяй, выкананне ПДР вадзіцелямі таксі, маршрутак і рэйсавых аўтобусаў, – адзначыў начальнік міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Навагрудскага РАУС Дзмітрый Аскерка.


Рэйд у г.п. Карэлічы паказаў, што перавозчыкі добрасумлена ставяцца да сваіх абавязкаў. Усімі запыненымі транспартнымі сродкамі кіравалі вадзіцелі з вялікім стажам. Пры гэтым праверку яны праходзілі сур’ёзную. Агляду належыла ўсё: дакументы, стан транспартнага сродку, рамяні бяспекі, пуцёўкі, рэжым працы і адпачынку, вогнетушыцелі, знакі аварыйнага прыпынку, супрацьадкатныя ўпоры, аптэчкі. У поле зроку трапілі і два карэліцкія школьныя аўтобусы. Да іх вадзіцеляў таксама не знайшлося прэтэнзій, ды і ў пытаннях бяспекі пры перавозцы дзяцей інакш быць і не павінна.





Вядома, адзін рэйд з добрымі вынікамі – не паказальнік. На жаль, па ўсёй рэспубліцы супрацоўнікамі ДАІ фіксуецца шэраг парушэнняў перавозчыкамі пасажыраў патрабаванняў Правілаў дарожнага руху. Але, дзякуючы комплексу прафілактычных мерапрыемстваў, апошнім часам іх колькасць трымае вектар на зніжэнне.

Марына КАЗЛОВІЧ
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 26 верасня па 2 кастрычніка супрацоўнікі ДАІ засяродзілі максімум увагі на прафілактычных мерапрыемствах за выкананнем перавозчыкамі пасажыраў патрабаванняў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика