Мужчына з нажом спрабаваў абрабаваць полацкую краму
30.09.2019 17:30
—
Разное
|
pixabay.com У Полацку затрымалі мужчыну, які хацеў з нажом абрабаваць краму, Здарэнне адбылося 27 верасня. У 15:55 у адной з крамаў спрацавала трывожная сігналізацыя. Калі міліцыянты прыбылі на месца выкліку, супрацоўніца крамы распавяла, што за пяць хвілінаў да таго невядомы мужчына пагражаў нажом і патрабаваў аддаць яму грошы. Яшчэ да прыезду міліцыянтаў ахова крамы затрымала і абясшкодзіла нападніка. Высветлілася, што мужчына падышоў да работніцы, калі тая працірала стэлажы. Ён дастаў нож і запатрабаваў грошы. Жанчына адштурхнула нападніка і пабегла па дапамогу. Ахоўнік забраў у мужчыны нож. Нападнікам выявіўся непрацуючы 56-гадовы жыхар Докшыцаў. Падчас нападу мужчына быў п'яны. На яго пачалі крымінальную справу за разбой. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У Полацку затрымалі мужчыну, які хацеў з нажом абрабаваць краму, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося 27 верасня. У 15:55 у... |
|