Новый архиепископ Полоцкий и Глубокский Игнатий провёл пресс-конференцию с журналистами. 21.by

Новый архиепископ Полоцкий и Глубокский Игнатий провёл пресс-конференцию с журналистами

02.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На мінулым тыдні прэс-канферэнцыю з журналістамі правёў новы архіепіс­кап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. Ён быў назначаны на гэтую высокую пасаду 30 жніўня на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы ў Маскве, пабываў яшчэ не ва ўсіх благачыннях даверанай яму епархіі, але гутарку з журналістамі палічыў адной з першачарговых спраў. Дыялог, дарэчы, атрымаўся вельмі цікавым, Уладыка Ігнацій падкупіў шчырасцю пры адказах на пытанні.

Ці збіраецеся Вы ўзмацніць у нашай епархіі работу з моладдзю?

– Гэта задача нумар адзін для праваслаўнай царквы наогул. Маладыя людзі вастрэй адчуваюць праўду і хлусню, у іх больш рэўнасныя адносіны да ўсяго, якіх не хапае ў сталым узросце. Прывяду свой прыклад. Я прыйшоў да веры, можна сказаць, не па сваёй волі. Матуля мяне “купіла” – паабяцала падарунак, калі я (было 14 гадоў) спавядаюся і далучуся да таямніцы прычасці. І я памятаю адчуванне шчасця, неперадавальнага словамі, якое перапаўняла мяне. Абавязкова трэба даводзіць да маладых людзей, што царква – не месца плачу, смутку, а радасці, зносін, пакаяння.

Вы дагэтуль служылі на Брэстчыне, дзе колькасць вернікаў у храмах намнога большая. Як на вашу думку павялічыць іх ва Усходняй Беларусі.

– Прывяду прыклад. У нас пры Богаяўленчым саборы ў нядзельную школу запісалася 27 дзяцей, а пры саборы ў Брэсце – 300-400. Час бязвер’я на Полацкай зямлі надышоў у 1917 годзе. І гэты чысты ліст трэба выкарыстоўваць для фарміравання правільнай духоўнасці. У нас ёсць арыенцір – Еўфрасіння Полацкая. Маючы такіх моцных святых, мы можам будаваць наша жыццё так, як гэта рабілі набожныя продкі, больш духоўна практыкаваць. А каб людзі прыйшлі ў храм, трэба самому быць светачам. Да пустога калодзежа людзі не ходзяць. І тады розніцы паміж колькасцю вернікаў у Заходняй і Усходняй Беларусі не будзе. І не трэба апраўдвацца перыядам бязбожжа, які закончыўся ўжо 30 гадоў таму, вырасла новае пакаленне. Бацькам варта паказваць добры прыклад, трэба пачынаць прасіць у Бога няхай маленькай, але правільнай веры. І тады разгарыцца іскарка, і прыход у храм кожны тыдзень стане патрэбай.

– Можа варта з азоў пачынаць духоўнае выхаванне дзяцей у школе?

– Навучанне ў школе носіць свецкі характар і выкладанне Закона Божага там пакуль немагчыма. Аднак ёсць вопыт праваслаўных школ, якія працуюць у Расіі. Я быў у адной з такіх. Дырэктар там свяшчэннаслужыцель, фінансуюцца яны на 70 працэнтаў за сродкі мецэнатаў, конкурс дасягае 7 чалавек на месца, аднак набор не платны, а па ступені “оцерквлённости” дзяцей. Закон Божы там выкладаецца ўсяго гадзіну на тыдні, усё астатняе як у звычайных школах. Але існуе асаблівая абстаноў­ка: малітва перад кожным заняткам, паслаблены пост, праводзяцца агульныя праваслаўныя святы, выхаванне адбываецца самім акружэннем. У нас такіх школ пакуль няма, але ідэя, лічу, вельмі моцная.

Што з напрамкаў дзейнасці, арганізаваных у епархіі епіскапам Феадосіем, Вы б хацелі памяняць, а якія захаваць?

– Кардынальна не хацеў бы нічога мяняць, я толькі ўваходжу ў курс спраў. Хацелася б, каб Уладыка Феадосій не адчувай сябе пакінутым, а каб заўсёды быў у страі. Ён мой выкладчык, выдатны моцны прапаведнік, трэба прыцягваць яго да грамадскай дзейнасці па меры сіл і здароўя. Ён хацеў пісаць кнігі, зараз з’явіўся на гэта час, наогул ён не адышоў ад спраў, з’яўляецца ганаровым прапаведнікам, служыць у храме “Нечаканая радасць” у Наваполацку.

Як Вы адкажаце на такія простыя жыццёвыя пытанні: каму шчасціць, каму ўсміхаецца ўдача?

– Мне. Мне пашчасціла трапіць на самую старажытную кафедру Беларусі. І не кожная можа пахваліцца тым, што яна мела святых свяціцеляў як у нас Міна, Сімяон, Дзіянісій, і яны будуць хадайнічаць за нас. А самая вялікая ўдача для хрысціяніна – трапіць у царства нябеснае, і наша жыццё – падрыхтоўка да гэтага. І трэба жыць так, каб быць прыкладам. Праваслаўная вера не даказваецца, а паказваецца. Адзін праведнік выратоўвае тысячы.

Хацелася б, каб мы не шукалі ў інтэрнэце адказы на простыя пытанні: як падрыхтавацца да прычасці, вянчання…, а на старонках газет маглі даваць правільныя тлумачэнні.

– Трымайце сувязь з благачыннымі, ну а акрамя гэтага мы на сайце Полацкай епархіі таксама будзем даваць адказы на іх.

– Як Вы сталі свяшчэннікам?

– Нечакана, гэта было тайным жаданнем маці. Я з юнацтва ведаў, што трэба слухацца духоўнікаў, і ў 1989 годзе, калі вагаўся, пайсці мне ў радыётэхнічны інстытут (да гэтага скончыў адпаведнае вучылішча), стаць ваенным (падчас арміі вучыўся ў Віцебскім авіяцыйным цэнтры), я звярнуўся за парадай да бацюшкі, манаха. Праз дзень ён даў мне адказ – накіраванне ў духоўную семінарыю. Я настолькі засмуціўся, з аднаго боку не мог аслухацца старца, а з другога гэта ніяк не адпавядала маім жаданням, уявіце, 1989 год – я лічыў гэта поўнасцю бесперспектыўным. І калі ў Жыровічах мне адмовілі, бо было позна, я ўзрадаваўся. Аднак маці дамовілася, каб мяне прыняў Уладыка Філарэт. Ён глянуў на мяне і адсунуў пашпарт: “Бачу, што гэта трэба маці, а не табе. Чаму прыехаў?” “Дык Богу так пажадана”. Філарэт паглядзеў і сказаў пісаць прашэнне. Гэта было выключэнне, што мяне пасля паспяховай здачы экзаменаў у снежні прынялі ў семінарыю.

А ці простым было рашэнне ў 23 гады стаць манахам?

– Таксама няпростым, аднак я разумеў, што я чалавек царквы. Па-першае, мяне захапіла семінарыя, я чытаў узахлёб. Мне падабалася і манаскае жыццё. Тры гады быў паслушнікам, мог у любы час перадумаць. Я з 70-х гадоў быў адзіным, каго ў Жыровіцкім манастыры прапісалі ў маладым узросце – яго збіраліся зачыняць, там дажывалі свой век выключна старцы і работы было шмат. Таму задаволены, што стаяў ля вытокаў адраджэння манастыра. А моладзі параіў бы прыслухоўвацца да парад старэйшых, наогул вельмі важна, каб у чалавека па жыцці быў свой духоўнік.

Падрыхтавала Вольга Караленка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На мінулым тыдні прэс-канферэнцыю з журналістамі правёў новы архіепіс­кап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій. Ён быў назначаны на гэтую высокую пасаду 30 жніўня на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика