Смяротная аўтааварыя на тэрыторыі Мазырскага НПЗ. 21.by

Смяротная аўтааварыя на тэрыторыі Мазырскага НПЗ

07.10.2019 11:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДТЗ на тэрыторыі Мазырскага НПЗ / З Telegram-акаўнту блогера NEXTA

Аўтааварыя са смяротным вынікам здарылася на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, піша ў сваім Telegram-акаўнце блогер NEXTA.

На тэрыторыі прадпрыемства сутыкнуліся грузавы Mercedes Actros з паўпрычэпам і пасажырскі аўтобус МАЗ, які перавозіў работнікаў завода.

Паводле папярэдніх звестак, у ДТЗ загінуў 33-гадовы кіроўца, які нядаўна стаў бацькам. 15 чалавек шпіталізаваныя. 

На месцы аўтааварыі працуюць міліцыяны, якія высвятляюць падрабязнасці здарэння.

На Мазырскім НПЗ карэспандэнту Еўрарадыё пацвердзілі, што адбылося нейкае здарэнне, але падрабязнасцяў не распавялі. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ на тэрыторыі Мазырскага НПЗ / З Telegram-акаўнту блогера NEXTA Аўтааварыя са смяротным вынікам здарылася на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, піша ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика