Двухгадовы хлопчык у Бабруйску выпаў з акна пятага паверха
07.10.2019 15:58
—
Разное
|
Месца здарэння ў Бабруйску / Следчы камітэт У Бабруйску з акна пятага паверху выпаў двухгадовы хлопчык, Здарэнне адбылося 6 кастрычніка. Дзіця было адно ў пакоі. Скарыстаўшыся дзіцячай машынкай-каталкай, хлопчык залез на прываконне, адчыніў акно, абапёрся аб маскітную сетку і зваліўся з акна. Яго маці ў гэты час была на кухні. На шчасце, хлопчык зваліўся на кусты і амаль не пацярпеў. У яго толькі ўдар і рана. Хлопчыка адразу ж знайшоў мінак і занёс у кватэру. Дзіця даставілі ў лякарню, дзе цалкам абследавалі. Праверку па гэтым факце праводзіць Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Месца здарэння ў Бабруйску / Следчы камітэт У Бабруйску з акна пятага паверху выпаў двухгадовы хлопчык, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Здарэнне...
|
|