Як немцы саветам у 1939 Беласток перадавалі. 21.by

Як немцы саветам у 1939 Беласток перадавалі

08.10.2019 12:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Храналогія трагічных падзей выглядала наступным чынам.

Як немцы саветам у 1939 Беласток перадавалі

Саветы і немцы на Рынку Касцюшкі 22-га верасня 1939 года

1-га верасня 1939 года Нямеччына напала на Польшчу. З 6-га па 11-га верасня польскія цывільныя ўлады пакінулі Беласток. 15-га верасня польскія войскі былі вымушаныя адступіць. Горад быў заняты нямецкай брыгадай „Lötzen”, якой камандаваў генерал Офенбахер.

Як немцы саветам у 1939 Беласток перадавалі

Савецкая і нямецкая дэлегацыі выходзяць з Палаца Браніцкіх

Часткі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі былі сканцэнтраваныя на савецка-польскай мяжы загадзя і пачалі баявыя дзеянні супраць Польшчы а 5-й гадзіне 17-га верасня. Уварванне было названа „вызвольным паходам”. Савецкія войскі ўвайшлі ў заняты немцамі горад 22-га верасня.

Як немцы саветам у 1939 Беласток перадавалі

Вуліца Пілсудскага (цяпер Ліповая) і Рынак Касцюшкі

Згодна з дамоўленасцямі, паводле пакту Рыбентропа – Молатава, немецкі вермахт павінен быў адступіць і даць магчымасць саветам заняць раёны Усходняй Польшчы, у тым ліку Беласток. Высветлілася, што справа выглядае іначай, чым прадугледжвалася ранейшымі планамі.

Як немцы саветам у 1939 Беласток перадавалі

Палац Браніцкіх

Склаўшаяся сітуацыя патрабавала правядзення перамоваў паміж бакамі. Сустрэча нямецкага і савецкага камандавання прайшла ў Палацы Браніцкіх, факт правядзення якой быў зафіксаваны кадрамі ўнікальнай кінахронікі. Перадача горада завяршылася ўрачыстым абедам у гатэлі Ritz.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Храналогія трагічных падзей выглядала наступным чынам. Саветы і немцы на Рынку Касцюшкі 22-га верасня 1939 года 1-га верасня 1939 года Нямеччына напала на Польшчу. З...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика