В Ушачском районе началась вакцинация против гриппа. 21.by

В Ушачском районе началась вакцинация против гриппа

09.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Непрадказальны грып

Штогод эпідэмія грыпу паражае вялікую колькасць людзей. Гэта віруснае захворванне небяспечнае перш за ўсё ўскладненнямі. Калі чалавек пераносіць яго на нагах, можа нажыць сабе хранічную бранхіяльную астму і бранхіт, атыт, атрымаць сур’ёзныя праблемы з сэрцам, ныркамі, лёгкімі. Ніякія народныя сродкі не засцерагуць у поўнай меры ад вірусу, самая дзейсная прафілактыка – вакцынацыя.

У Беларусі на працягу некалькіх гадоў не назіраецца вялікай эпідэміі грыпу, паколькі толькі за сродкі бюджэту прышчэпліваецца каля 40 працэнтаў насельніцтва. Столькі ж плануецца правакцынаваць сёлета і ва Ушацкім раёне. Супрацьпаказанне для прышчэпкі – наяўнасць прастудных захворванняў.

Імунізацыя ў нас ужо пачалася. Прышчапіцца вакцынай “Грыпол-плюс” расійскай вытворчасці можна ва Ушацкай ЦРБ (для гэтага неабходна звярнуцца да ўчастковага тэрапеўта ці педыятра), а таксама ў спецыялістаў выязных брыгад. Для прадстаўнікоў “групы рызыкі” – дзяцей, пажылых, людзей з аслабленым імунітэтам, хранічнымі захворваннямі сэрца і лёгкіх, цяжарных жанчын, работнікаў лячэбных, адукацыйных устаноў і інш. – гэта цалкам бясплатная працэдура, а для ўсіх жадаючых яе кошт 7 рублёў 91 капейка.

В.РАБЫХ, памочнік урача-эпідэміёлага Ушацкага РЦГЭ.

Да пачатку эпідэміі

Асноўнай крыніцай інфекцыі грыпу з’яўляецца хворы чалавек, а шляхам перадачы – паветрана-кропельны (пры гутарцы, чханні, кашлі).

Інкубацыйны перыяд складае ад некалькіх гадзін да 1­2 дзён. Сімптомамі з’яўляюцца: павышэнне тэмпературы цела, дрыжыкі, мышачныя і сустаўныя болі, ламота ва ўсім целе, галаўны боль – асабліва ў вобласці лба і вачэй, сухасць у носе і глотцы, сухі кашаль, які суправаджаецца болем за грудзінай. Могуць узнікаць млоснасць, ваніты, дыярэя.

Шпіталізацыі падлягаюць пацыенты з цяжкім працяканнем грыпу, ускладненнямі, а таксама тыя, хто пакутуе на хранічныя захворванні сардэчна-­сасудзістай сістэмы, органаў дыхання. Пытанне лячэння ў хатніх умовах вызначае ўчастковы ўрач, а барацьбу з хваробай лёгкай і сярэдне цяжкай формы можна ажыццяўляць амбулаторна пры арганізацыі належнага догляду за пацыентам. Хвораму на грып чалавеку варта вылучыць асобнае памяшканне. На працягу ліхаманкавага перыяду яму трэба захоўваць ложкавы рэжым, ужываць за дзень не менш 2 літраў цёплых напояў – лепш багатых вітамінам С (чай з лімонам, з лісця чорных парэчак, маліны, адвар шыпшыны). Нельга забываць пра рэкамендацыі ўрача: прыём супрацьвірусных і жарапаніжаючых прэпаратаў, супрацькашлевых сродкаў. І памятайце, што аспірын пры грыпе супрацьпаказаны.

Дзеля прафілактыкі ў перыяд эпідэміі рэкамендавана насіць ватна-марлевыя павязкі (маскі) з іх рэгулярнай заменай кожныя 4 гадзіны, правільна і паўнацэнна харчавацца, пазбягаць знаходжання ў месцах з вялікай колькасцю людзей. У асенні і веснавы перыяды варта дадаткова прымаць комплекс вітамінаў. Нельга забываць і пра пастаяннае мыццё рук з мылам, прагулкі на свежым паветры, праветрыванне, вільготную ўборку памяшканняў.

В.ЯРМОШ, урач-інфекцыяніст Ушацкай ЦРБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непрадказальны грып Штогод эпідэмія грыпу паражае вялікую колькасць людзей. Гэта віруснае захворванне небяспечнае перш за ўсё ўскладненнямі. Калі чалавек...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика