На суботу ў Беларусі прагназуецца моцны парывісты вецер. 21.by

На суботу ў Беларусі прагназуецца моцны парывісты вецер

11.10.2019 16:11 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У суботу, 12 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Дажджы пройдуць пераважна па поўначы краіны. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты. Уначы па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі прагназуецца моцны парывісты вецер. 

Уначы чакаецца 6-12 са знакам "плюс", удзень будзе ад 11 да 17 цяпла, па паўднёвым захадзе — да 18-20 вышэй за нуль.

У нядзелю захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, уначы ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны — моцны парывісты. 

Уначы прагназуецца +7...+12, удзень паветра прагрэецца да 12-19 вышэй за нуль, па поўдні чакаецца да 21 градуса цяпла.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У суботу, 12 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.  Дажджы пройдуць пераважна па поўначы краіны. Вецер...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика