Да дня работнікаў культуры. Фундамент нацыі, яе жыццяздольнасць і творчы патэнцыял. 21.by

Да дня работнікаў культуры. Фундамент нацыі, яе жыццяздольнасць і творчы патэнцыял

13.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Культура з'яўляецца фундаментам, на якім фарміруецца і развіваецца любая нацыя, вызначаецца яе жыццяздольнасць і творчы патэнцыял" - словы гэтыя належаць Прэзідэнту нашай краіны Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнка. І яны зноў, як ніколі, актуальны. Таму што, калі кастрычнік вітае бабіна лета, расквечвае ўсё наўкол зялёнай, жоўтай і чырвонай лістотай, развешвае павуцінныя карункі - гэта яскравы доказ таго, што да нас набліжаецца прафесіянальнае свята асаблівых людзей: творчых, руплівых, надзеленых незвычайным мастацкім густам і фантазіяй, якія прыйшлі ў гэтае жыццё дзеля таго, каб ладзіць святы для нас, каб упрыгожваць наша жыццё, каб не закапаць самім і другім не дазваліць закапаць вялікі дар Божы - талент. Таму, напэўна, нават сярод восеньскіх халадоў сама прырода дорыць ім цяпло, а паклоннікі - любоў. Вось і сёлета праз шэрань неба і халодны дождж ужо сярод тыдня, што папярэднічае святу, упарта спрабавала даслаць зямлі свае промні сонейка.

Праходзяць гады, дзесяцігоддзі. Аднак, ніколі Іўеўшчыне не бракуе талентаў ва ўстановах культуры. І ў асноўным яны нашы, тутэйшыя як доказ, што мы багатыя на людзей творчых…
Апошнія дзесяцігоддзі праца культработнікаў атрымала новае гучанне. Як ніколі раней, прысвечана яна зберажэнню і ўзбагачэнню этнаса, фальклору.
Сёння ў раёне дзейнічаюць 9 калектываў, якія носяць пачэснае званне народных. Летась да іх далучыўся яшчэ адзін калектыў, дзіцячы. Званне "узорнага" атрымаў калектыў тэатральнага аддзялення Іўеўскай дзіцячай школы мастацтваў.
Культурную сферу ў раёне сёння прадстаўляюць шэсць устаноў: Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу, Іўеўская раённая бібліятэка, Іўеўскі музей нацыянальных культур, Іўеўская дзіцячая школа мастацтваў, Юрацішкаўская дзіцячая школа мастацтваў, Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў.
Аднак сёння мы хочам павесці гутарку пра Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу, своеасаблівае сэрца культуры, якім ён стаў пасля рэарганізацыі, далучыўшы да сябе, як аддзелы і сектары, астатнія клубныя ўстановы Іўеўшчыны. І атрымалася такая адзіная, вялікая і сур'ёзная ўстанова, якая адказвае за ўсе святы, за ўсю работу, за культурнае жыццё раёна. Узначальвае дзяржаўную ўстанову "Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу" дырэктар Святлана Аляксандраўна Ракеть. Менавіта з ёй павядзём нашу гаворку. І спачатку менавіта пра асобу дырэктара.
Яна ў культуры не першы год. Яна тут свая. І яна, калі не генератар ідэй, то такі зладжаны, такі разумны акумулятар ўсяго дзейства, чалавек, які ўмее ацаніць, падтрымаць і дапамагчы арганізацыйнымі дзеяннямі правесці тую ці іншую падзею, свята, мерапрыемства. І ўсё робіцца заўжды вельмі адказна, вельмі добрасумленна, з культуралагічным густам. Так і патрэбна.
Апошнія дзесяцігоддзі праца культработнікаў атрымала новае гучанне. Як ніколі раней, прысвечана яна зберажэнню і ўзбагачэнню этнаса, фальклору. Калі глыбока, як кажуць, "капаць", то Святлана Ракець крышачку грамадзянін свету. І этнас не толькі Беларусі датычыць гэтай жанчыны.
- Я,- кажа Святлана Аляксандраўна, - ганаруся тым, што мой дзед, данскі казак Іван Канстанцінавіч Гамаў, быў сярод 25-тысячнікаў, пра якіх напісаў вялікі Шолахаў у сваёй "Поднятой целине". У 30-я гады пад Мінскам ён арганізоўваў калгас. У Беларусі сустрэў маю бабулю. Яны пажаніліся. У Вялікую Айчынную на фронце ён прапаў без вестак. Потым знайшліся дакументы адносна яго гібелі пад Берлінам. Затым мой бацька Аляксанр Іванавіч Гамаў, напалавіну беларус, паехаў уздымаць цаліну ўжо ў Казахстане. І там сустрэў маю будучую маму, украінку. Я нарадзілася ў Адэскай вобласці на самай граніцы з Малдавіяй. У 1969 годзе пераехалі ў Беларусь. Закончыла школу, машынабудаўнічае вучылішча. Працавала на Мінскім трактарным заводзе, выйшла замуж за курсанта Вышэйшай школы МУС, беларуса, і прыехала разам з ім па размеркаванні на яго малую радзіму ў Іўеўскі раён.
Карацей кажучы, працяг жыцця, адна з жыццёвых галінак кубанскага казака Івана Гамава - яго унучка - знайшла там, дзе і пачаўся іх род - у Беларусі.
- У культуру я трапіла выпадкова. Калі ты жонка вайсковага ці міліцэйскага афіцэра, спецыяльная адукацыя не заўжды "працуе". Усё залежыць ад абставін. Спачатку была выхавацелем у Іўеўскім СПТВ, затым мужа накіравалі ўчасковым упаўнаважаным у Геранёнскі сельсавет. Я стала працаваць загадчыкам клуба ў Жылях. Пазнанне галіны культуры ў мяне пачалося з маленькага клуба. І я таму рада. Інакш бы, здаецца, зламалася. А так пакрыху я ўваходзіла ў курс справы, загаралася ідэямі, захаплялася творчымі людзьмі, спасцігала душой і розумам такую вялікую каштоўнасць - культуру беларускага народа. З 1999 года - дырэктар Дома культуры ў Геранёнах.
Яе заўважыла кіраўніцтва аддзела культуры райвыканкама і прапанавала вучыцца. У 1999 годзе Святлана Ракеть паступіла ва ўніверсітэт культуры, атрымала адукацыю менэджэра сацыяльна-культурнай сферы. У 2002 годзе яна ўзначаліла раённы Дом культуры. З 2015 года ён стаў цэнтрам культуры і вольнага часу. Стаў галоўным месцам, ад якога, бы раўчукі ад вялікай ракі, ідуць і струменяць творчасцю клубныя ўстановы раёна.



 

Вельмі складаны участак работы, - гаворыць дырэктар цэнтра, - аднак, у нейкай ступені, стала лягчэй нам усім, таму што ўсе разам, арганізавана, мы плануем і праводзім свае мерапрыемствы. А калі так усё зладжана, калі заўжды ў курсе ўсіх спраў кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, калі нам дапамагаюць на самым высокім раённым узроўні, хочацца працаваць, хочацца здзіўляць і даказваць, што мы годны такой дапамогі і ўвагі.
І гэта цэнтру культуры і вольнага часу спаўна ўдаецца. Напрыклад, калі глядзець з пункту гледжання работы апошніх гадоў. Тры гады доўжацца пад знакам Года малой радзімы. Наш Прэзідэнт адзначыў, што аб'яўленне Года радзімы паспрыяе развіццю мясцовых традыцый і звычаяў, арганізацыі святаў вёсак, раённых і рэгіянальных святаў і фестываляў. У нас на Іўеўшчыне, як і па ўсёй вобласці, над гэтай тэматыкай культработнікі завіхаюцца гадоў дзесяць. Нашы рэгіянальныя брэндавыя святы прыцягваюць да сябе ўвагу і культработнікаў з іншых раёнаў, і сродкаў масавай інфармацыі вобласці і рэспублікі. Кожнай вёсцы і вёсачцы праспявалі гімн творчыя і шчырыя душой і талентамі. З'явіліся святы-брэнды, на якіх у адным рэгіёне славілі бульбу і сала, у другім галоўным героем стаў іўеўскі памідор, у трэцім частавалі нацыянальнымі стравамі…А з'явіліся святы гэтыя з праекта "Рэгіён", які гадоў дзесяць назад быў распачаты ў культуры вобласці. Гэта быў пошук кожнай установай культуры свайго асабістага твару, звязанага з асаблівасцямі, традыцыямі, звычаямі, культурай асобных рэгіёнаў раёна.



Хочацца быць не проста калектывам, - адзначае Святлана Ракець, а сапраўднай сям'ёй, якую звязвае адна важная справа. І мне здаецца, у нас гэта атрымоўваецца. Разам з кіраўнікамі аддзелаў і сектараў мы распрацоўваем сцэнарыі будучых непаўторных мерапрыемстваў. Ёсць у нас сапраўдныя творцы ў гэтай справе: намеснік дырэктара цэнтра культуры Наталля Мудрык, загадчык аддзела народнай творчасці Лілія Кішкель, вядучы метадыст па аматарскіх аб'яднаннях і культурна-досугавай дзейнасці Ірына Капуста, вядучы метадыст па асноўных жанрах Святлана Лугіна. Шмат у нас незаменных, творчых і таленавітых людзей. Вось і нядаўна загадчыца аддзела традыцыйнай культуры і рамёстваў Ірына Смірнова і асаблі-вы творчы народны майстар Вера Чурэйна былі ў складзе творчай дэлегацыі, якая суправаджала Прэзідэнта краіны (толькі трое майстроў з Гродзеншчыны і з іх два - нашы) на форуме Жытомірскай абласной адміністрацыі і Беларускай гандлёва- прамысловай палаты. Напэўна, такога гонару мы ўдастоены дзякуючы візіту кіраўніка Беларусі ў Іўеўскі раён і наш цэнтр. Яго добрыя словы пра нашу працу, яго сардэчныя адносіны сёння для нас, як аванс у імя будучай годнай працы.




…Іўю праз усе дзесяцігоддзі шчасціла на людзей таленавітых, падвіжнікаў на ніве культуры, якія так праглі паказаць усім наўкол, наколькі мы, беларусы, багатыя культурнай спадчынай. Іх брэндавыя мерапрыемствы ўслаўляюць малую радзіму: праект "Дзед Зімнік і Баба Завіруха", фестываль-конкурс калядных песень "Глорыя", "Тэатральныя сустрэчы ў Трабах", "Моц смаку", "Ліпнішкаўскія сенакосы", "Бакштаўскі каларыт", "Шляхетны фэст", "Рэха забытага балю", "Морынская залатая рыбка", Іўеўскі памідор" і іншыя.
- Гэта тое,- адзначае Святлана Аляксандраўна, - што вяртае нас да каранёў, што дазваляе захоўваць традыцыі, нацыянальны каларыт, гістарычныя падзеі і славутыя імёны, гэта тое, што напамінае яшчэ і яшчэ раз, якую багатую культуру мае беларускі народ. І сёння хочацца падзякаваць кожнага з іх за працу, за цярпенне, за тое, што яны прыходзяць да людзей і ствараюць ім свята нават тады, калі ў саміх на душы не зусім святочна. Аднак, гэта культура. Гэта асаблівы склад і характару, і настрою.Так заўжды было, так будзе і надалей.
А мы, у сваю чаргу, жадаем, каб словы Святланы Аляксандраўны Ракець спраўдзіліся.

В. ГУЛІДАВА.
Фота С. ЗЯНКЕВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Культура з'яўляецца фундаментам, на якім фарміруецца і развіваецца любая нацыя, вызначаецца яе жыццяздольнасць і творчы патэнцыял" - словы гэтыя належаць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика