Узнагарода за творчае гарэнне Зінаідзе Дудзюк. 21.by

Узнагарода за творчае гарэнне Зінаідзе Дудзюк

14.10.2019 12:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Белай зале Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску напярэдадні Дня работнікаў культуры адбылося ўшанаванне прадстаўнікоў гэтай галіны культуры. Сярод узнагароджаных – паэт, празаік, драматург, перакладчык Зінаіда Дудзюк.

Узнагарода за творчае гарэнне Зінаідзе Дудзюк

Быў агучаны зварот міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара да ўдзельнікаў сустрэчы, у якім адзначалася вялікая адказнасць беларусаў за захаванне сваёй ідэнтычнасці ў свеце шляхам зберажэння культурнага багацця папярэдніх пакаленняў.

Узнагарода за творчае гарэнне Зінаідзе Дудзюк

Узнагарода за творчае гарэнне Зінаідзе ДудзюкПотым слова мела старшыня Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Таццяна Філімонава.

– Асветніцкі характар вашай дзейнасці нясе ў сабе святло і любоў, прыгажосць і дасканаласць, спрыяе захаванню і прымнажэнню культурнай спадчыны нашай краіны, – падкрэсліла яна, звяртаючыся да супрацоўнікаў галіны.

– Ваша праца не мае цаны. Кожны з вас заслужана лічыцца ўвасабленнем творчасці і таленту. У гэты святочны дзень дазвольце выказаць вам шчырую падзяку за нязгаснае творчае гарэнне і адданасць сваёй справе.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Таццяна Філімонава ўручыла дыпломы лаўрэатам прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. І ў намінацыі “Літаратура, журналістыка, крытыка” ўзнагароду атрымала паэт, празаік, драматург, перакладчык Зінаіда Дудзюк. Віншуем!

Фота з сайта ДУ “Белорусский культурный центр духовного Возрождения”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У Белай зале Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску напярэдадні Дня работнікаў культуры адбылося ўшанаванне прадстаўнікоў гэтай галіны культуры. Сярод...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика