У Магілёве міліцыянер не дазволіў дзяўчыне скокнуць з акна інтэрната. 21.by

У Магілёве міліцыянер не дазволіў дзяўчыне скокнуць з акна інтэрната

14.10.2019 16:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дзяўчына ў акне / Скрыншот з відэа МУС

З'явілася відэа, як у Магілёве міліцыянер не дазволіў дзяўчыне скокнуць з акна чацвёртага паверха інтэрната. Яна ўжо стаяла на адліве з вонкавага боку акна, калі ў пакой прыбег участковы міліцыянер Аркадзь Высоцкі. Ён пачаў размаўляць з дзяўчынай, але яна не пагаджалася вярнуцца ў памяшканне. У нейкі момант, калі нешта адцягнула яе ўвагу, міліцыянер выйшаў з акна і схапіў дзяўчыну, уцягнуў у пакой. У гэтым яму дапамог іншы міліцыянер. Відэа з'явілася ў Telegram Міністэрства ўнутраных спраў.

Здарэнне адбылося ўдзень 13 кастрычніка. Цяпер дзяўчына знаходзіцца пад назіраннем лекараў. Міліцыя высвятляе матывы яе ўчынку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяўчына ў акне / Скрыншот з відэа МУС З'явілася відэа, як у Магілёве міліцыянер не дазволіў дзяўчыне скокнуць з акна чацвёртага паверха інтэрната. Яна ўжо стаяла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика