Дакрануцца да гісторыі. 21.by

Дакрануцца да гісторыі

16.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Такую магчымасць маюць навучэнцы гуртка краязнаўства, які пачаў сваю дзейнасць з верасня 2019 г. на базе Гарадоцкага цэнтра дзяцей і моладзі. Гурток аб’яднаў дванаццаць цікаўных да гісторыі свайго краю хлопчыкаў і дзяўчат з восьмага да адзінаццатага класаў. Заняткі праводзяцца два разы на тыдзень і даюць магчымасць краязнаўцам не толькі ўдасканальваць веды па сусветнай і айчыннай гісторыі, але і ўбачыць на ўласныя вочы гістарычныя і проста прыгожыя мясціны Гарадоцкага раёна і Віцебскай вобласці.

№80  пол 8

У межах знаёмства з тэмай «Археалагічнае мінулае Гарадоччыны» школьнікі наведалі Гарадоцкі краязнаўчы музей. Навуковы супрацоўнік Ірына Якімава паведаміла ім пра жыццё нашых продкаў. Падчас экскурсіі былі прадстаўлены некаторыя археалагічныя знаходкі, з якіх найбольшы інтарэс у дзяцей выклікала пахавальная ўрна, знойдзеная ў адным з могільнікаў на тэрыторыі нашага раёна. На наступным занятку вучні мелі магчымасць пабачыць курганны могільнік каля возера Лугавое.

    У канцы верасня навучэнцы наведалі Віцебск, дзе сталі ўдзельнікамі лагера жывой гісторыі «Сярэднявечча», арганізаванага клубам гістарычнай рэканструкцыі «Нагльфар». Удзельнікі клуба распавялі пра асаблівасці сваёй дзейнасці і паказалі захапляльныя майстар-класы ў духу былых часоў. Цікава, што кожны з прадстаўленых экспанатаў зроблены рэканструктарамі па тэхналогіі скандынаўскіх майстроў. Падчас мерапрыемства кожны змог прымерыць вопратку і зброю сярэднявечнага ваяра, якой тут было шмат — ад невялікай сякеры да сапраўднага скандынаўскага мяча. Таксама юным краязнаўцам прадэманстравалі баявую ладдзю вікінгаў — дракар. Дарэчы, «карабель-цмок» — гэта не проста экспанат, а сапраўдны дзейнічаючы дракар, бо ўдзельнікі клуба рэканструкцыі кожнае лета сплаўляюцца на ім па Заходняй Дзвіне. Напрыканцы экскурсіі навучэнцаў чакала самае цікавае — стральба з сапраўднага скандынаўскага лука (на здымку). Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў хлопчыкі і дзяўчынкі засвойвалі тонкасці стральбы са старажытнай зброі.

    Кіраўнік краязнаўчага гуртка Віктар Цецераў анансуе, што на працягу навучальнага года ўдзельнікаў гуртка чакае шмат цікавага: яны наведаюць вялікую колькасць гістарычных мясцін і аформяць атрыманыя веды ў навуковыя працы, зробяць шэраг фотавыставаў. Кіраўнік гуртка расказвае, што вынікі навуковай працы Алесі Хадасевіч «М.А. Слемнёв. Большой человек из маленькой деревни» ужо адасланыя на конкурс «Пуцявінамі маіх землякоў».

    Каб мець добрую будучыню, трэба ведаць сваю гісторыю, а з гэтым дапаможа справіцца гурток краязнаўства.

Юлія РУДЗЯКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Такую магчымасць маюць навучэнцы гуртка краязнаўства, які пачаў сваю дзейнасць з верасня 2019 г. на базе Гарадоцкага цэнтра дзяцей і моладзі. Гурток аб’яднаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика