Такое бывае: на выхадных – цёпла як у верасні. 21.by

Такое бывае: на выхадных – цёпла як у верасні

17.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Гэты тыдзень жыхары не толькі Нясвіжскага раёна, але і ўсёй рэспублікі павінны добра запомніць: па дадзеных сіноптыкаў такога цёплага кастрычніка не было даўно (тэмпература ў сярэднім на 4 — 7 градусаў больш за норму). Не прадбачыцца бліжэйшым часам і ападкаў.

Сёння ападкаў не чакаецца, захаваецца хмарнасць, але з праясненнямі. Раніцай спецыялісты абяцаюць моцны туман. Бачнасць на дарозе складзе каля 400 — 600 метраў. Будзьце ўважлівымі! Паўднёва-заходні вецер — не больш за 3 — 5 м/с. Удзень — 15…18 градусаў цяпла, уначы —10…11.


 

У суботу таксама магчымы туман. Надвор’е — пахмурнае з праясненнямі і зноў без дажджу.  Вецер — паўднёвы — да 5 м/с. Удзень паветра прагрэецца да 18 градусаў, ноччу — да 11.

У нядзелю, 20 кастрычніка, надвор’е працягне нас радаваць: дзённая тэмпература складзе +16…+19 °С. Раніцай — туман. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Абыдзецца без ападкаў. Уначы — +11…+13 °С.

Пачатак наступнага тыдня мусіць быць больш пахмурным, але без дажджу і  з паўднёвым ветрам не больш за 7 м/с. Удзень — +15…+18 °С, уначы — 10…11 градусаў з плюсам.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэты тыдзень жыхары не толькі Нясвіжскага раёна, але і ўсёй рэспублікі павінны добра запомніць: па дадзеных сіноптыкаў такога цёплага кастрычніка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика