Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў сёння ў Шаркаўшчынскім раёне. 21.by

Адзіны дзень інфармавання насельніцтва прайшоў сёння ў Шаркаўшчынскім раёне

17.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_3056 (Копировать)

Пра ролю інстытута парламентарызма ў станаўленні і развіцці беларускай дзяржаўнасці, структуру беларускага Парламента, парадак выбараў дэпутатаў і іншае ішла гаворка ў раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі падчас правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва 17 кастрычніка.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Д. М. Ламака, кіраўніка справамі райвыканкама В. А. Малюгінай, начальніка РАУС С. М. Арэшкава і галоўнага ўрача Шаркаўшчынскай ЦРБ С. Т. Стомы сустрэлася з працоўнымі калектывамі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ПМК-68 і «Саюзкаапгандаль».

Як агучыў кіраўнік раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 2019 года №294 на 17 лістапада назначаны выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Таксама згодна Указу кіраўніка краіны ад 5 жніўня 2019 года №293 назначаны выбары ў Савет Рэспублікі. Яны пройдуць 7 лістапада сёлетняга года.

Прававую аснову дзейнасці Парламента складаюць Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь і іншыя нарматыўна-прававыя дакументы. Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь складаецца з дзвюх палат — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Тэрмін паўнамоцтваў Парламента — чатыры гады.

Савет Рэспублікі з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Поўны склад верхняй палаты — 64 чалавекі. Ад кожнай вобласці і г. Мінска тайным галасаваннем выбіраюцца на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню кожнай вобласці і г. Мінска па восем членаў Савета Рэспублікі. Восем членаў Савета Рэспублікі прызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Членам Савета Рэспублікі можа быць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 30-гадовага ўзросту, і які пражыў на тэрыторыі адпаведнай вобласці, у г. Мінску не менш пяці год.

У Палаце прадстаўнікоў налічваецца 110 дэпутатаў. Яны выбіраюцца грамадзянамі на аснове ўсеагульнага, свабоднага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў можа стаць грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 21-гадовага ўзросту. Такім чынам, у Беларусі дзейнічае мажарытарная выбарчая сістэма.

Асноўным накірункам дзейнасці парламентарыяў з’яўляецца прыняцце законаў. У адпаведнасці з Канстытуцыяй права заканадаўчай ініцыятывы належыць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Савету Рэспублікі, Ураду, а таксама грамадзянам, якія валодаюць выбарчым правам, у колькасці не менш 50 тысяч чалавек і рэалізуецца шляхам унясення ў Палату прадстаўнікоў праектаў законаў.

Напрыканцы сустрэчы кіраўнік раёна і члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказалі на пытанні, якія задавалі прысутныя.

Сяргей РАЙЧОНАК.IMG_3053 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика