На капусных палетках ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — горача!. 21.by


На капусных палетках ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — горача!

18.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На капусных палетках ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” —   горача!

(Механізатар Валерый Юркавец, які заняты на адвозцы капусты да агародніна­сховішча, і аграном-агароднінавод Іван Фядотаў.)

У ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” ў самым разгары ўборка капусты. За гэтым працэсам назіралі прадстаўнікі рэдакцыі «Кіраўца».
Пад гэтую хрумсткую агародніну поз­ніх гатункаў рассветаўцы сёлета адвялі 18 га. Па стане на ўчарашні дзень капуста была ўбрана на 3 га, а сярэдняя ўраджайнасць склала 867 ц/га.

Як адзначыў у размове аграном-агароднінавод Іван Фядотаў, некаторыя качаны выглядаюць сапраўднымі веліканамі. На сёлетні ўраджай капусты, яны папрацавалі яшчэ з вясны: закупілі якаснае і добра зарэкамендаваўшае сябе насенне гатункаў “наватар”, “зянон”, “старыдор”, “зіеланор”, свое­часова правялі пасадку расады і высадку яе ў адкрыты грунт. На асаблівым кантролі спецыялістаў былі работы па падкормцы раслін, іх апрацоўцы ад пустазелля і шкоднікаў. І вось вынік не прымусіў сябе чакаць.
Зараз, каб правесці ўборачныя работы ў вызначаны тэрмін, рассветаўцы акрамя ўласных сіл прыцягваюць да ўборкі агародніны, якая, дарэчы, вядзецца ўручную, грамадзян, якія жадаюць прымаць удзел у аплачваемых работах.
На адвозцы сабранага ўраджаю заняты 6 адзінак тэхнікі. Хутка дастаўляюць качаны да месцаў скла­дзіравання механізатары Валерый Юркавец, Алег Паўлюц, Іван Фамін, Сяргей Міхалап.

На капусных палетках ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” —   горача!


На капусных палетках ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” —   горача!

Уся сабраная прадукцыя звозіцца на агародніна­сховішча сельгаставарыства, дзе ідзе ачыстка капусты, яе сартыроўка. Затым частка адпраўляецца на рэалізацыю праз гандлёвыя кропкі, астатняе — ідзе на закладку для далейшага захоўвання.
Фота Максіма Мікешына.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Механізатар Валерый Юркавец, які заняты на адвозцы капусты да агародніна­сховішча, і аграном-агароднінавод Іван Фядотаў.) У ААТ “Рассвет імя...
 
 
 


Архив (Разное)