У Чавусах міліцыянер стрэліў у нагу мужчыне з нажом. 21.by

У Чавусах міліцыянер стрэліў у нагу мужчыне з нажом

18.10.2019 11:26 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На месцы здарэння / Следчы камітэт

У Чавусах міліцыянер стрэліў у нагу мужчыне з нажом. Пра здарэнне, якое адбылося ўдзень 17 кастрычніка, у Telegram паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У прыватным доме кампанія (два мужчыны і жанчына) распівала алкаголь, а пасля ўзнікла сварка. Адзін з яе ўдзельнікаў выкарыстаў нож. Ім ён параніў 41-гадовага мужчыну. Пра гэта паведамілі ў міліцыю.

Калі на месца прыехалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы, 65-гадовы мужчына з нажом працягваў сябе паводзіць агрэсіўна. Ён не рэагаваў на патрабаванні сілавікоў. Нават папераджальны стрэл у паветра яго не напалохаў. Ён прыставіў нож да жанчыны. Пасля гэтага адзін з мліцыянераў і стрэліў яму ў нагу. Затрыманага і пацярпелага завезлі ў бальніцу.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы здарэння / Следчы камітэт У Чавусах міліцыянер стрэліў у нагу мужчыне з нажом. Пра здарэнне, якое адбылося ўдзень 17 кастрычніка, у Telegram паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика