У Брагіне ўчора было +23 — такога гарачага кастрычніка яшчэ не здаралася. 21.by

У Брагіне ўчора было +23 — такога гарачага кастрычніка яшчэ не здаралася

20.10.2019 14:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minsknews.by

Неверагодна цёплы кастрычнік дае ўсё новыя тэмпературныя рэкорды. 19 кастрычніка быў пераадолены максімум дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў —  у Брагіне паветра прагрэлася да +23,1 градуса. Ранейшы рэкорд складаў +21,7 і яго зафіксавалі ў Васілевічах два гады таму.

У суботу тэмпературныя максімумы не абнаўляліся толькі ў Магілёўскай вобласці —  у Бабруйску паўтарыўся леташні рэкорд у +19,8 градуса.

У Мінску ўчора было 19,9 градуса цяпла (летась —  +17,6). У Гомелі таксама пабіты рэкорд —  учора было 21,4 у параўнанні з 20,7 у мінулым годзе. У Брэсце —  20,3 (19,9 у 1961 годзе), у Гродне —  19,3 (17,6 у 1957), у Віцебску —  17,8 (17,6 летась).

У Мар’інай Горцы пабіты найстарэйшы тэмпературны рэкорд —  учора было 20,6 градуса супраць 19,5 у 1930 годзе.

З 13 па 16 кастрычніка экстрэмумы абнаўляліся штодня. Напрыклад, у Мінску 16 кастрычніка быў пабіты максімум, які трымаўся ажно з 1907 года (20,2 градуса супраць +20 ранейшых).

У бліжэйшыя некалькі дзён цёплае надвор’е захаваецца, таму цяпло можа паставіць новыя рэкорды, піша TUT.by

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsknews.by Неверагодна цёплы кастрычнік дае ўсё новыя тэмпературныя рэкорды. 19 кастрычніка быў пераадолены максімум дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў —  у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика