У Касцюковіцкім раёне жанчына пяць дзён блукала па лесе. 21.by

У Касцюковіцкім раёне жанчына пяць дзён блукала па лесе

20.10.2019 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


mogilev.mvd.gov.by

У Касцюковіцкім раёне жанчына пяць дзён блукала па лесе, пакуль яе не знайшлі. Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, 53-гадовая жыхарка аграгарадка Белая Дуброва 12 кастрычніка дапамагала аднавяскоўцам нарыхтоўваць сена. Увечары, дарогай дадому, яна некуды знікла —  магчыма, пайшла не тым шляхам і заблукала.

Аднавяскоўца сталі яе шукаць, але марна. Тады давялося звярнуцца ў міліцыю.

Праваахоўнікі пяць дзён прачэсвалі лясы, палі, балоты і прылеглую да аўтадарог мясцовасць. У выніку жанчыну знайшлі ў лесе каля вёскі Зарэчча. Жанчына была ў прытомнасці, але знясіленая. Зрэшты, у дапамозе медыкаў яна патрэбы не мела, таму яе адпусцілі дадому.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
mogilev.mvd.gov.by У Касцюковіцкім раёне жанчына пяць дзён блукала па лесе, пакуль яе не знайшлі. Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, 53-гадовая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика