Два мінчукі абакралі знаёмага на $20 000, але ад здабычы засталося толькі фота
23.10.2019 12:50
—
Разное
|
minsk.mvd.gov.by Мінскія праваахоўнікі затрымалі двух маладых людзей, якія скралі ў новага знаёмага вялікую суму грошай, Вяртаючыся дадому, 57-гадовы мужчына пазнаёміўся каля пад'езда з двума юнакамі. Ён прапанаваў ім зайсці да яго ў кватэру і выпіць за знаёмства. Праз пэўны час мужчына заснуў, а юнакі скралі ў яго грошы (каля 10 тысяч долараў), два наручныя гадзіннікі, залатыя і срэбраныя вырабы. Агульная сума шкды склала каля 20 тысяч долараў. Са сваёй здабычай юнакі паехалі ў Расію. Адзін з іх сфатаграфаваўся з крадзенымі грашыма. Калі грошы скончыліся, юнакі вярнуліся ў Мінск. Тут праваахоўнікі і затрымалі 18-гадовага хлопца, якога раней судзілі за хуліганства, і ягонага 19-гадовага прыяцеля. Цяпер міліцыянты правяраюць, ці не маюць тыя дачынення да іншых злачынстваў на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by Мінскія праваахоўнікі затрымалі двух маладых людзей, якія скралі ў новага знаёмага вялікую суму грошай, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама....
|
|