Не забудьте заплатить налоги до 15 ноября!
23.10.2019
—
Разное
|
Маёмасныя падаткі неабходна аплаціць да 15 лістапада грамадзянам, якія маюць ва ўладанні, карыстанні або ўласнасці зямельныя ўчасткі, домаўладанні, дачныя домікі, гаражы, іншыя збудаванні і не вызвалены ад уплаты па заканадаўстве. Інспекцыя па падатках і зборах па Лепельскім раёне накіравала адпаведныя паведамленні з указаннем вылічанай сумы падатку. Правесці аплату можна ў аддзяленнях банкаў і паштовай сувязі, сельвыканкамах, праз АРІП (інфакіёск, Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг). Калі па нейкай прычыне Вы не атрымалі паведамленне, трэба звярнуцца ў падатковы орган па месцы знаходжання нерухомасці, участка, каб удакладніць суму і рэквізіты. А вось арэндная аплата ажыццяўляецца без накіравання паведамлення: яе сума адпавядае памеру штогадовай платы, указанай у дагаворы арэнды (дадатковым пагадненні). Варта мець на ўвазе, што за несвоечасовую аплату маёмасных плацяжоў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Сума спаганяецца ў прымусовым парадку праз суд з налічэннем пені за кожны дзень пратэрміноўкі. Для даўжнікоў дзейнічаюць абмежаванні на выезд з Рэспублікі Беларусь і на права кіравання транспартным сродкам. Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па адрасе: г.п.Ушачы, Савецкая, 37, каб. 5. Тэлефоны: 5-76-74, 5-79-91, 5-07-56. * * * Грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць паведаміць інфармацыю па пытаннях, што патрабуюць прыняцця мер рэагавання па кампетэнцыі падатковых органаў, па “тэлефоне даверу”189 Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Таксама падобную інфармацыю можна паведаміць па адрасе: г.Лепель, пл.Свабоды, 10. Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маёмасныя падаткі неабходна аплаціць да 15 лістапада грамадзянам, якія маюць ва ўладанні, карыстанні або ўласнасці зямельныя ўчасткі, домаўладанні, дачныя домікі,...
|
|