Што па чым? На цэнтральным рынку Нясвіжа прайшоў міжрэгіянальны кірмаш. 21.by

Што па чым? На цэнтральным рынку Нясвіжа прайшоў міжрэгіянальны кірмаш

26.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую нядзелю на цэнтральным рынку горада Нясвіжа прайшоў міжрэгіянальны кірмаш. Сваю прадукцыю ў гэты дзень прадставілі дзяржаўныя і прыватныя гаспадаркі Нясвіжчыны, Стоўбцаў, Клецка, Капыля, Слуцка і іншых рэгіёнаў Міншчыны, Ліды.

Самымі распаўсюджанымі таварамі, але ад гэтага не менш прывабнымі для пакупнікоў, з’яўляліся буракі, морква, цыбуля, часнок і капуста. У гэты дзень кілаграм цыбулі можна было набыць за 80 капеек, бульбы — за 40 — 45 капеек, морквы і капусты за 50 — 60 кап. Кілаграм часнаку ў сярэднім абыходзіўся ў 5 рублёў.

Шмат пакупнікоў збіралася каля машын, у якіх прадавалі яблыкі. У спадароў з УП “Магазін № 10” кілаграм сакавітай садавіны розных гатункаў ацэньваўся аднолькава — у 1 руб. 10 капеек. У ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” іх можна было набыць за 1 — 1,10 руб. за кг. А ў несвіжан з сялянскай (фермерскай) гаспадаркі Т.В. Кузьміной “Ніва” кілаграм каштаваў 1,20 руб.

Сортавыпрабавальная станцыя рэалізавала акрамя яблыкаў — грушы (1 кг — 1,50 руб. за кілаграм), буракі (35 кап.), бульбу (45 кап.), кабачок (50 кап.), рэдзьку (2 руб.), гарбуз (50 кап.) і мёд (9 руб. за літровы слоік, або 4,5 руб. за паўлітровы).



Гаспадыня з Клецкага раёна Іна Ціхан удзельнічае ў нясвіжскіх кірмашах ужо сёмы сезон. Вырошчвае ўсё дома, на сваім участку. У гэты дзень яна прадавала буракі і капусту па 50 капеек, моркву — па 60, часнок — па 5 рублёў за кілаграм. Са слоў жанчыны, попытам карысталася цыбуля, перац, памідоры. У кляччаніна Ігара Свідэрскага морква таксама каштавала 60 капеек. Цыбуля двух відаў аднолькава — 80 капеек, а кілаграм бульбы госці кірмашу куплялі па 40 капеек за кілаграм.

Каб пакупнікі ведалі напэўна, ці да спадобы ім тая ці іншая садавіна або гародніна, прадаўцы прапаноўвалі прадэгуставаць лустачкі ўпадабанага сорту. У асноўным гэта датычылася яблыкаў, груш, морквы і капусты.

Карысталася попытам і свежая рыба, якую прадставіла на кірмашы ААТ “Альба”. Самым танным з’яўляўся карась — 2,75 руб. Кілаграм таўсталобіка каштаваў 3,81, карпа — 4,95. Трохі даражэй выходзіў сом — 7 рублёў 10 капеек.




А мясную прадукцыю можна было набыць у перасоўных крамах СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат”. У гасцей са Стаўбцоўскага раёна кіла-грам ялавічнай печані, напрыклад, каштаваў 3,73 руб., свіной — 3,52. Ялавічныя лёгкія прадаваліся па 1,52 руб. за кіла-грам, свіное сэрца — па 2,96 руб., а свіныя ныркі каштавалі  1 рубель 96 капеек.

Але не толькі багаты выбар тавараў цешыў гасцей кірмашу. Прыемныя музычныя падарункі дарылі прысутным работнікі культуры раёна.


Неаніла ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую нядзелю на цэнтральным рынку горада Нясвіжа прайшоў міжрэгіянальны кірмаш. Сваю прадукцыю ў гэты дзень прадставілі дзяржаўныя і прыватныя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика