У ДТЗ у Браслаўскім раёне пацярпела 12-гадовая дзяўчынка. Як паведамляе Віцебская абласная ДАІ ў сваёй суполцы Вконтакте, аварыя адбылася ў суботу ў абед. Кіроўца “Шкоды” рухаўся па дарозе Браслаў-Плюсы-Слабодка і мусіў размінуцца з сустрэчным трактарам. Падчас гэтага манеўру шафёр зачапіў абочыну і яго вынесла ў кювет.
Яго пасажырка атрымала траўмы і была дастаўленая ў Браслаўскую раённую лякарню. Па факце ДТЗ праводзяць праверку.
ДАІ У ДТЗ у Браслаўскім раёне пацярпела 12-гадовая дзяўчынка. Як паведамляе Віцебская абласная ДАІ ў сваёй суполцы Вконтакте, аварыя адбылася ў суботу ў абед....