У Полацку легкавік трапіў пад грузавы цягнік. 21.by

У Полацку легкавік трапіў пад грузавы цягнік

29.10.2019 09:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДТЗ у Полацку / ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму

ДТЗ з удзелам грузавога цягніка адбылося ў Полацку 28 кастрычніка а 22-й гадзіне. Падрабязнасці аварыі паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама на сваёй старонцы ў сацсетках. 

20-гадовы палачанін на Daewoo Nexia ехаў па вуліцы Гагарына. Ён хацеў праехаць чыгуначны пераезд на чырвоны сігнал святлафора, але не паспеў. У заднюю правую частку аўтамабіля ўрэзаўся грузавы цягнік. Ад удару машыну адкінула на процілеглы бок чыгуначных шляхоў, і яна наляцела на чыгуначны святлафор. 

У выніку ДТЗ дапамога лекараў спатрэбілася пасажырцы з задняга сядзення: 22-гадовую дзяўчыну даставілі ў лякарню. Кіроўцу і яшчэ двух пасажыраў медыкі агледзелі на месцы.

Абставіны ДТЗ удакладняюцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ у Полацку / ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму ДТЗ з удзелам грузавога цягніка адбылося ў Полацку 28 кастрычніка а 22-й гадзіне. Падрабязнасці аварыі паведамляе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика