Зазеленеют туи, расцветут гортензии. Центр горпосёлка преображается на глазах
29.10.2019
—
Разное
|
Літаральна на вачах пераўтвараецца месца адпачынку ля цэнтральнага скрыжавання ў гарпасёлку. Ужо на наступны дзень пасля таго, як былі зрэзаны аджыўшыя свой век вербы, ля лавачак і фантана з’явіліся маладзенькія туі. У надзвычай хуткія тэрміны работнікі камунгаса выкарчавалі пні і выраўнялі ўчасткі. “Марудзіць няма калі, бо зараз – самы спрыяльны час для высадкі дрэў і кустоў”, – адзначае вопытны спецыяліст- азеляніцель Святлана Васільеўна Ісаева. Спаўна ацаніць новае аблічча міні-сквера ўшачане змогуць толькі вясной, калі кампазіцыю з 45 туй і 15 дэкаратыўных клёнаў дапоўняць кусты прыгожага пузыраплодніку і кветнікі з пухнатымі гартэнзіямі. Але ўжо зараз пераважная большасць ушачан адзначае, што наш цэнтр папрыгажэў. “Як тут стала светла і прасторна! І свежыя фарбы адрамантаванага дома цяпер бачны, а ў кватэры ніжніх паверхаў будзе пранікаць сонца, – разважала Валянціна Падвойская. Спыніўся, каб выказаць сваё меркаванне, Уладзімір Скрабатун: “Думаю, што клёны і туі створаць выдатнае спалучэнне і тут будзе вельмі прыгожа!”. Дрэвы, як і людзі, з гадамі вычэрпваюць свой часавы рэсурс, а таму гарадскія ландшафты перыядычна неабходна абнаўляць. Вядома ж, некаторым жыхарам райцэнтра шкада развітвацца са звыклай воку панарамай, але, па словах раённых эколагаў, ніводнага наракання з гэтай нагоды ў інспекцыю не паступіла. Прынамсі, пасадка новых дрэў ва Ушачах якраз супала з правядзеннем экалагічнай акцыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя “Добраўпарадкуем малую радзіму”. Кампанія пачалася летась і з’яўляецца складнікам Рэспубліканскай праграмы мерапрыемстваў па правядзенні ў Беларусі 2018-2020 гадоў пад знакам Года малой радзімы. Сутнасць акцыі ў тым, што свой уклад у добраўпарадкаванне раёна, двара ці бліжэйшага сквера можа ўнесці кожны жадаючы: для гэтага варта, напрыклад, пасадзіць ля дома ці ў наваколлі маладое дрэўца. Гэта нескладана, затое праз гады вынік вашай працы будзе грэць душу і сведчыць пра любоў і пашану да родных мясцін. Наталля БАГДАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літаральна на вачах пераўтвараецца месца адпачынку ля цэнтральнага скрыжавання ў гарпасёлку. Ужо на наступны дзень пасля таго, як былі зрэзаны аджыўшыя свой век... |
|