У Польшчы дальнабойнік з Баранавічаў загінуў пад фурай п'янага земляка. 21.by

У Польшчы дальнабойнік з Баранавічаў загінуў пад фурай п'янага земляка

29.10.2019 19:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На месцы здарэння/ Фота з сацыяльных сетак

У Польшчы дальнабойнік з Баранавічаў загінуў пад фурай п'янага земляка. Па адной з версій, 36-гадовы мужчына спрабаваў спыніць грузавік, паколькі ведаў, што кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення. Як інфармуе intex-press.by, здарэнне адбылося на паркінгу ў мястэчку Шумова ў Замбруўскім павеце. Па першапачатковай версіі паліцыі, п'яны кіроўца фуры бачыў, што яго калега стаяў перад аўтамабілем, але працягнуў рух. Ад атрыманай траўмы мужчына памёр на месцы здарэння.

Дальнабойнік з Баранавічаў, які наехаў на грузавіку на земляка, арыштаваны на тры месяцы. Следства мусіць высветліць, ці свядома кіроўца накіраваў фуру на чалавека.

Нягледзячы на тое, што дальнабойнікі працавалі ў розных фірмах, яны ведалі адзін аднаго.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На месцы здарэння/ Фота з сацыяльных сетак У Польшчы дальнабойнік з Баранавічаў загінуў пад фурай п'янага земляка. Па адной з версій, 36-гадовы мужчына спрабаваў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика