Падчас пажару з мінскага дзіцячага садка эвакуявалі 155 чалавек
30.10.2019 16:23
—
Разное
|
Пажар у мінскім дзіцячым садку / minsk.mchs.gov.by 30 кастрычніка ў 9:31 кухар дзіцячага садка ў Мінску затэлефанаваў на нумар "101" і паведаміў пра пажар. Здарэнне адбылося яслях-садку №73 на праспекце Ракасоўскага, 151 корпус 2, Прабаўшы на месца выкліку, супрацошнікі МНС не заўважылі знешніх прыкметаў пажару. Падчас агляду будынку яны выявілі, што ў кухні садка загараўся блок кіравання электраплітой ПЭЖШ-4 Н, 2019 года выпуску. Супрацоўнікі садка самі ліквідавалі агонь. Да прыбыцця ратавальнікаў адміністрацыя эвакуявала з будынка 155 чалавек: 119 дзяцей (ад 2 да 6 гадоў) і абслуговы персанал. Пацярпелых пры здарэнні няма. Агонь пашкодзіў блок кіравання электраплітой. Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар у мінскім дзіцячым садку / minsk.mchs.gov.by 30 кастрычніка ў 9:31 кухар дзіцячага садка ў Мінску затэлефанаваў на нумар "101" і паведаміў пра пажар. Здарэнне адбылося... |
|