У Мінску на веладарожцы знайшлі перакулены каршэрынгавы аўтамабіль
31.10.2019 11:26
—
Разное
|
![]() Каршэрынгавы аўтамабіль на веладарожцы / minsk.mvd.gov.by У Мінску на веладарожцы каля Лошыцкага парку знайшлі перакулены каршэрынгавы аўтамабіль. Як прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ў ноч на 30 кастрычніка. Выпадковыя мінакі пабачылі машыну і патэлефанавалі ў міліцыю. 19-гадовага кіроўцу знайшлі пазней, паколькі ён не стаў чакаць супрацоўнікаў ДАІ і пакінуў месца ДТЗ. Малады чалавек патлумачыў ДАІшнікам, што рухаўся на аўтамабілі ўздоўж парку і, калі пабачыў наперадзе веладарожку, выкарыстаў экстраннае тармажэнне. Аднак легкавік наехаў на бардзюрны камень і перакуліўся. У дачыненні кіроўцы склалі два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каршэрынгавы аўтамабіль на веладарожцы / minsk.mvd.gov.by У Мінску на веладарожцы каля Лошыцкага парку знайшлі перакулены каршэрынгавы аўтамабіль. Як інфармуе... |
|