Творчы, энергічны, мэтанакіраваны педагог Алена Уладзіміраўна. 21.by

Творчы, энергічны, мэтанакіраваны педагог Алена Уладзіміраўна

01.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Малады спецыяліст Алена Парахонька, педагог дадатковай адукацыі ЦТДзіМ пасля заканчэння Магілёўскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова па размеркаванні трапіла ў Хоцімскі раён. Прызнаецца, што ніколі не даводзілася  бываць тут  раней, нават праездам. Перад першым працоўным днём хваляванняў у Алены Уладзіміраўны было нямала: дзе давядзецца жыць, як прымуць у калектыве,  як знайсці кантакт і стаць сябрам дзецям. Але паступова кожнае з іх паспяхова вырашылася.

— Я вельмі задаволена, што аднойчы зрабіла менавіта  такі выбар і стала педагогам- харэографам. Хоць прызнаюся, быў гэты выбар хуткі і спантанны. Мне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі: не толькі я іх чамусьці вучу, але і ад іх вучуся сама нейкім рэчам. Танец — гэта не проста нейкі рух, гэта цэлая гісторыя, ідэя, у якую закладзены сэнс, і гэты сэнс неабходна данесці да гледача,- дзеліцца суразмоўца.

У ліку самых любімых народных танцаў педагога: татарскі, арабскі, іспанскі, італьянскі. Праз два месяцы працы ў маладога працаўніка  ёсць ужо і невялікія дасягненні. Хоць невялікімі яны здаюцца толькі на першы погляд. На самай справе, развучыць з дзецьмі  танец, ці правесці флэшмоб праз некалькі дзён рэпетыцый, атрымалася б не ў кожнага. У Алены гэта атрымоўваецца, і прычым вельмі цікава і неардынарна. Ініцыятыўнага маладога спецыяліста з цікавымі ідэямі рады падтрымаць у калектыве, і гэта прыдае ўпэўненасці рухацца наперад.

Вольга Зайцава

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Малады спецыяліст Алена Парахонька, педагог дадатковай адукацыі ЦТДзіМ пасля заканчэння Магілёўскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова па размеркаванні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика