І вопытам дзяліліся, і рабілі выцінанкі. Як праходзіў семінар для бібліятэкараў раёна?. 21.by

І вопытам дзяліліся, і рабілі выцінанкі. Як праходзіў семінар для бібліятэкараў раёна?

05.11.2019 10:31 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што такое краязнаўства? Краязнаўства трэба разумець шырока: гэта мінулае і наша сённяшняе, якое фарміруе нашу будучыню. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк дазваляе выхоўваць у чытачоў павагу да малой Радзімы, спадчыны, культурных каштоўнасцей і землякоў. Менавіта з такой мэтай прайшоў для бібліятэкараў раёна семінар пад назвай “Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцяў”.

На пачатку мерапрыемствы прашлі ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Пасля знаёмства з бібліятэкай удзельнікі завіталі ў пакой “Хата з матчынай душой”, дзе іх сустрэла руплівая гаспадыня, бібліятэкар Валянціна Марыняк. Шмат цікавых звестак паведаміла яна пра такія звычаі продкаў, як трэба адносіцца да печы і парога ў хаце. Паспрабавалі бібліятэкары намотваць ніткі, прасаваць ручнікі, спяваць калыханку дзіцятку.


Падчас семінару вопытам работы па краязнаўству дзяліліся бібліятэчныя работнікі: Наумік Н.В. (раённая дзіцячая бібліятэка), Вайцяховіч Г.М. (Хатыніцкая СБ), Мініч В.А. (Агарэвіцкая СБ).


Аб дзейнасці бібліятэк сістэмы па літаратурнаму краязнаўству з дакладам выступіла метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Кунцэвіч С.У. Узорны лялечны тэатрр “Усмешка”, які дзейнічае пры раённай дзіцячай бібліятэцы прадставіў выступленне па творах літаратараў-землякоў.

Работнікі Раздзялавіцкай сельскай бібліятэкі Рабцэвіч Г.У. і Шэмет А.М. распавядалі аб добрай вясковай традыцыі, якой славіцца раздзялавіцкая зямля – вясельным караваі і адкуль прыйшла гэта традыцыя, як патрэбна выпякаць каравай, каб не пашкодзіць пачынаючай сям’і і г.д. 


Цікавы момант семінару – наведванне раённага дому рамёстваў, дзе дырэктар Занька А.В. пазнаёміла з работай установы, майстар Курылік В.П. прадставілі майстар-клас па дэкаратыўнаму віду мастацтва – выцінанцы. З захапленнем бібліятэкары выразалі немудрагелістыя ўзоры, якія ператвараліся ў прыгожыя папяровыя сняжынкі і сурвэткі.


Наведалі ўдзельнікі семінара ў вёсцы Будча невялічкі музей, які дзейнічае пры сельскім клубе,  і які быў адкрыты падчас святкавання 500-годдзя вёскі Будча. Шмат экспанатаў для музея у свой час прадставіў Фёдар Барысавіч Карпеня, сапраўдны краязнаўца. Ягонай марай было стварэнне такой установы ў Будчы. Прайшло шмат гадоў як яго не стала, а справа, якой ён аддаў добрую частку свайго жыцця засталася. Шматлікія матэрыялы краязнаўца пакінуў і для сельскай бібліятэкі. Сёння яны займаюць ганаровае месца на паліцах краязнаўчага цэнтра “Радзімы край: слаўная памяць вякоў”. Тут жа ў  бібліятэцы прайшоў вечар памяці, прысвечаны Ф.Б. Карпені. Цёплымі ўспамінамі пра яго дзяліліся землякі Савеня А.М., дырэктар мясцовай школы, Гузоўская Л.А., загадчык сельскага клуба, Дайлід Г.П., бібліятэкар інтэграванай сельскай бібліятэкі.


 Праграма семінара завяршалася і падводзячы яго вынікі, бібліятэкары дзяліліся ўраджаннямі, выказваючы думку, што кожны для работы адзначыў шмат карыснай і патрэбнай інфармацыі, якая абавязкова будзе прыменена на практыцы.

Маляўка Т.У. , загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу ЦРБ імя В.Ф. Праскурава.

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што такое краязнаўства? Краязнаўства трэба разумець шырока: гэта мінулае і наша сённяшняе, якое фарміруе нашу будучыню. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк дазваляе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика