З вернасцю хлебнаму полю — рэкорднае жніво Дзмітрыя Аляксеева з КСУП «Чырвоны баец». 21.by

З вернасцю хлебнаму полю — рэкорднае жніво Дзмітрыя Аляксеева з КСУП «Чырвоны баец»

05.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Апошні восеньскі месяц механізатар КСУП “Чырвоны баец” Дзмітрый Аляксееў сустракае з добрым, бадзёрым настроем: за спіной застаецца чарговы напружаны сельскагаспадарчы сезон, у якім было зроблена шмат. А, галоўнае, ёсць задавальненне ад намаганняў, ад ўкладзенага ў зямлю-карміцельку працы — і сваёй уласнай, і сяброў-калег па гаспадарцы, якія працавалі побач. І вось цяпер, калі сабраны багаты ўраджай сельгаскультур, можна, як кажуць, і дух перавесці, і парадавацца за поспехі. Тым больш, што на раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» Аляксееў паедзе ў якасці аднаго з асноўных лаўрэатаў.

А поспехі ў Дзмітрыя ў гэтым годзе сапраўды важкія, як і ўраджаі роднага сельгаспрадпрыемства. І, мабыць, галоўны з іх — перамога ў раённым спаборніцтве сярод экіпажаў зернеўборачных камбайнаў па намалоце падчас кампаніі па ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Хоць, калі быць больш дакладным, увесь экіпаж Аляксеева — гэта ён сам: у “Чырвоным байцы” на кожным камбайне працуе па адным хлебаробу.

Практычна з самага старту жніва ў раёне Дзмітрый Аляксееў захапіў лідарства. Пачаў з уборкі рапсу, затым перайшоў на збожжавыя. На Кіраўшчыне шмат выдатных хлебаробаў, і ўтрымацца на вышыні ў жорсткай канкурэнцыі, безумоўна, не проста. Але камбайнер з “Чырвонага байца” упэўнена, бункер за бункерам, папаўняў намалот. І, як сам адзначае, не пра канкурэнцыю думаў і не пра тое, як стаць пераможцам, а пра тое, як хутчэй убраць хлеб. Проста ўпэўнена выконваў свае абавязкі, з поўнай самааддачай, як ён прывык гэта рабіць за амаль 30 гадоў хлебаробскага стажу.

Першым у гэтым сезоне сярод калег па мехцэху раёна Дзмітрый Аляксееў дасягнуў тысячнай мяжы па намалоце збожжа. А затым ўпершыню ў сваёй кар’еры дабіўся і двухтысячнага намалоту. Прычым адзіны ў раёне. Магчыма, нехта скажа, маўляў, працаваў на новай машыне, чаму не быць лідарам … Сапраўды, новы камбайн айчыннай вытворчасці GS-12А1, набыты ў мінулым годзе, вельмі прыйшоўся да двара ў гаспадарцы. Але ж далёка не ўсё вырашае тэхніка, хаця менавіта гэты ўзор беларускай вытворчасці наглядна даказаў, што не саступае лепшым сучасным замежным машынам. Значна больш вырашальны фактар, пэўна, ўсё ж чалавечы. Машынай трэба не проста кіраваць, а быць майстрам сваёй справы, а ў любую працу укладваць душу. А пачынаў Дзмітрый некалі свой хлебаробскі шлях на старэнькай «Ніве», працягваў на «Доне», таксама шмат пабачыўшым на сваім вяку. Але і на гэтых машынах паказваў высокія вынікі і заваёўваў узнагароды.

Дарэчы, літаральна на днях Дзмітрый Аляксееў завяршыў у сельгаспрадпрыемстве ўборку кукурузы на зерне. Да свайго цяперашняга пераможнага намалоту дадаў яшчэ 2 тысячы тон зерня «царыцы палёў».

Поспехам механізатара, безумоўна, радуецца ўся вялікая і дружная сям’я Дзмітрыя Дзмітрыевіча: жонка, дарослыя дачка і сын, у якіх ужо свае сем’і. Васіль, дарэчы, пайшоў па слядах бацькі, працуе на трактары у роднай  гаспадарцы. А яшчэ любяць сустракаць дзядулю з працы восем (!) унукаў, а яму, між тым, няма яшчэ і 50-ці … І ўжо асабліва рады залазіць у кабіну яго трактара або камбайна старэйшы з іх — 10-гадовы Саша, як калісьці любіў гэта рабіць у сваім дзяцінстве і сам герой гэтых радкоў, пераймаючы вопыт і эстафету ў свайго бацькі-механізатара. Што ж, магчыма, калісьці і Саша папоўніць слаўную дынастыю сваіх продкаў, працягваючы ганаровую працу на зямлі, якая корміць кожнага з нас.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошні восеньскі месяц механізатар КСУП “Чырвоны баец” Дзмітрый Аляксееў сустракае з добрым, бадзёрым настроем: за спіной застаецца чарговы напружаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика