Ідзе агітацыйная кампанія. 21.by

Ідзе агітацыйная кампанія

06.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У складзе місіі ад СНД акрэдытавана больш як 450 міжнародных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Члены місіі адзначаюць, што кандыдаты ў дэпутаты дастаткова актыўна вядуць агітацыйную кампанію. Паводле даных Цэнтральнай камісіі, на 31 кастрычніка пададзена 878 паведамленняў на правядзенне больш як 23 тыс. масавых мерапрыемстваў і больш як 600 заяў аб прадастаўленні памяшканняў для правядзення амаль 4,3 тыс. сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, што арганізуюцца выбаршчыкамі. Члены штаба місіі наглядальнікаў ад СНД правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Беларусі, РГА «Белая Русь», Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Рэспублікан-скай партыі працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», на якіх абмяркоўваліся ход перадвыбарнай кампаніі і пытанні ўдзелу ў ёй кандыдатаў ад гэтых партый і грамадскіх аб’яднанняў.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У складзе місіі ад СНД акрэдытавана больш як 450 міжнародных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика