У інтэрнэце зьбіраюць подпісы за адстаўку кіраўніцтва беларускага футболу
07.11.2019 13:34
—
Разное
|
Заўзятары за суткі сабралі на онлайн-платформе фото - TUT.BY «Ад імя заўзятараў футбольных клюбаў Беларусі» аўтары звароту просяць вызваліць ад займаных пасадаў старшыню БФФ Уладзімера Базанава, першага намесьніка старшыні Юрыя Вяргейчыка і дырэктара Дэпартамэнту судзейства і інспэктаваньня Андрэя Чэпу. У пэтыцыі патрабуюць правесці выбары кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футбола «сярод кандыдатаў, якія маюць станоўчы вопыт кіраўніцтва і наўпроставае дачыненьне да футболу (гульцы, трэнэры і г. д.)». Таксама, паводле стваральнікаў пэтыцыі, новае кіраўніцта мае распрацаваць сьпіс рэформаў у наступных накірунках:
Сёлета ў сакавіку 61-гадовага Ўладзімера Базанава на безальтэрнатыўнай аснове абралі кіраўніком Беларускай фэдэрацыі футболу. Ён дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Берасьцейскай-Памежнай акругі № 4, намесьнік старшыні камісіі нацыянальнай бясьпекі. Мае вайсковае званьне палкоўніка. У 2010–2012 гадах быў старшынём футбольнага клюбу «Дынама» (Берасьце). Пры ім берасьцейцы змагаліся за выжываньне ў найвышэйшай лізе і мелі сур’ёзныя фінансавыя праблемы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўзятары за суткі сабралі на онлайн-платформе сhange.org 1500 подпісаў з патрабаваньнем сысьці ў адстаўку дзейнае кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу. фото -... |
|