У ваўкавыскай калоніі адбыўся пажар. 21.by

У ваўкавыскай калоніі адбыўся пажар

11.11.2019 14:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пажар у ваўкавыскай калоніі / grodno.mchs.gov.by

11 лістапада ў 9:09 раніцы ваўкавыскім ратавальнікам паведамілі пра пажар на тэрыторыі папраўчай калоніі па вуліцы Ракасоўскага. Да месца здарэння адразу ж адправілася тэхніка МНС, перадае прэс-служба ведамства.

Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў з небяспечнай зоны былі выратаваныя два мужчыны. Першы атрымаў апёкі твару і рук, другі атруціўся прадуктамі гарэння. Супрацоўнікі МНС знайшлі на падлозе пад сталом і вынеслі на свежае паветра трэцяга мужчыну. Усе яны адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі. 

Пацярпелых даставілі ў раённую лякарню. 

Ратавальнікамі удалося не дапусціць выхад полымя на дах. Суседнія будынкі таксама не загарэліся. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар у ваўкавыскай калоніі / grodno.mchs.gov.by 11 лістапада ў 9:09 раніцы ваўкавыскім ратавальнікам паведамілі пра пажар на тэрыторыі папраўчай калоніі па вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика