У бліжэйшыя некалькі дзён сіноптыкі перадаюць цёплае для лістапада надвор’е, ёсць верагоднасць невялікіх ападкаў і туману.
Сёння, 12 лістапада, будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, без ападкаў на працягу дня. Раніцай — туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Вецер — паўднёва-ўсходні — 6 — 8 метраў за секунду, парывы — да 13. Удзень — +6…+7 °С, ноччу — +7…+8 °С.
У сераду, 13 лістапада, — таксама воблачна з праясненнямі, дождж магчымы толькі ноччу. Паўднёва-ўсходні вецер чакаецца да 10 м/с, з парывамі да 15. Дзённая тэмпература складзе 12…14 градусаў вышэй за нуль, уначы — 12…13 са знакам “+”.
Чацвер спецыялісты перадаюць пахмурным, раніцай ёсць верагоднасць дажджу. Вецер захавае паказчыкі папярэдняга дня. Удзень — +11…+12 °С, уначы — 7…8 з плюсам.
14 лістапада будзе пахмурна, без ападкаў. Паўднёва-ўсходні вецер — 4 — 6 м/с. Удзень — +7…+8 °С, ноччу — да +7 °С.
“НН”.