Витебская область избрала представителей в Совет Республики. 21.by

Витебская область избрала представителей в Совет Республики

13.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

7 лістапада абраны члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Ад Віцебскай вобласці ў вышэйшую палату парламента ўвайшлі 8 прадстаўнікоў.

У сумесным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню ў абласным цэнтры прынялі ўдзел звыш 600 народных абраннікаў з усіх раёнаў і гарадоў. Ушаччыну прадставіў дэпутацкі корпус (на здымку) з 19 чалавек на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Наталляй Мікалаеўнай Марковіч. Ад выканаўчай улады быў запрошаны старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка.

– Уважліва слухалі выступленні кандыдатаў у верхнюю палату парламента, якія знаёмілі са сваімі праграмамі, – адзначыла Н.М.Марковіч. – І вельмі прыемна, што Алег Валянцінавіч Жынгель, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк”, які прадстаўляе Глыбоцкі, Докшыцкі, Лепельскі і Ушацкі раёны, набраў 92,1 працэнта галасоў.

Па выніках тайнага галасавання ад вобласці абраны восем сенатараў – усе вядомыя людзі. Другі раз запар у іх лік увайшлі дырэктар тэлерадыёкампаніі “Віцебск” Алена Валяр’янаўна Панцюхова, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Юрый Мікалаевіч Дзеркач, рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта доктар медыцынскіх навук Анатоль Тадэвушавіч Шчасны, якія з’яўляюцца членамі Савета Рэспублікі шостага склікання. Сярод тых жа, каго рэгіёны вылучаюць сваімі прадстаўнікамі ўпершыню, ёсць тры дэпутаты абласнога Савета. Гэта прыгаданы вышэй А.В.Жынгель, а таксама начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Пятроўна Ляўковіч і генеральны дырэктар КУП “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Сямёнавіч Мацвееў. Акрамя таго, упершыню будзе працаваць у Савеце Рэспублікі старшыня Наваполацкага гарвыканкама Дзмітрый Уладзіміравіч Дзямідаў і дырэктар Полацкага каледжа ВДУ імя П.М.Машэрава Таццяна Генадзьеўна Полушкіна.

Даючы наказ абраным сенатарам, старшыня аблвыканкама М.М.Шарснёў адзначыў, што клопат аб дабрабыце людзей павінен быць асновай дзейнасці дэпутацкага корпуса, які прадстаўляе рэгіён у новым скліканні Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

– Вы павінны ўвесь час задаваць сабе пытанне: што я зрабіў для свайго калектыву, свайго прадпрыемства і тых, хто за мяне прагаласаваў? Тады гады, праведзеныя ў Савеце Рэспублікі, не пройдуць дарэмна. Віцебшчына чакае ад вас актыўных дзеянняў і ў заканатворчай дзейнасці, і па павышэнні якасці жыцця ў рэгіёне. А каб праца была плённай, трэба часцей сустракацца з людзьмі – яны раскажуць аб праблемах і паставяць задачы, – падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 лістапада абраны члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Ад Віцебскай вобласці ў вышэйшую палату парламента ўвайшлі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика