Да канца тыдня захаваецца камфортнае надвор'е
14.11.2019 15:56
—
Разное
|
![]() pixabay.com 15 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні ўмераны, уначы парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад нуля да 6 цяпла, па захадзе 7-9 вышэй за нуль. Удзень чакаецца +3...+9, па паўднёвым захадзе — да +11. 16 лістапада захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Уначы тэрмометры пакажуць 0...+6, удзень пацяплее да 5-12 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе чакаецца да 14 цяпла. У нядзелю, 17 лістапада, надвор'е таксама будзе воблачнае з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Месцамі будзе згушчацца туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Уначы прагназуецца 2-8 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 6-12 цяпла, па паўднёвым захадзе — да +14. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 15 лістапада ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па захадзе краіны... |
|