У Мазырскім памежным атрадзе загінуў яфрэйтар. 21.by

У Мазырскім памежным атрадзе загінуў яфрэйтар

20.11.2019 10:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

Трагічная гісторыя адбылася ў Мазырскім памежным атрадзе. 20 лістапада ў 2:00 ночы знайшлі цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамляе БЕЛТА. Прычыны і абставіны яго смерці высвятляе Следчы камітэт.
  
20-гадовы яфрэйтар быў прызваны ў органы памежнай службы ў лістападзе 2018-га. У Дзяржаўным памежным камітэце падкрэслілі, што малады чалавек меў станоўчую характарыстыку, заахвочванні ад камандавання часці, у тым ліку падзяку за разумную ініцыятыву і стараннасць, праяўленыя пры нясенні службы, рашучыя дзеянні па выяўленні і затрыманні парушальніка мяжы, а таксама высокія паказчыкі па службе за трэці квартал 2019 года. Пасля тэрміновай ваеннай службы хлопец планаваў застацца служыць па кантракце. 

Таксама паведамляецца, што незадоўга перад гэтым юнак быў у адпачынку дома, у лістападзе вярнуўся ў часць. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА Трагічная гісторыя адбылася ў Мазырскім памежным атрадзе. 20 лістапада ў 2:00 ночы знайшлі цела вайскоўца з прыкметамі суіцыду, паведамляе БЕЛТА. Прычыны і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика