Святочны настрой і падарунак ад сэрца: да выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завітаў Клёпа. 21.by

Святочны настрой і падарунак ад сэрца: да выхаванцаў цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завітаў Клёпа

21.11.2019 12:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці  ў госці  да выхаванцаў  цэнтра карэкцыйна — развіваючага навучання і рэабілітацыі завітаў весяльчак і чараўнік- клоўн Клёпа. Любімец публікі падрыхтаваў для сваіх юных сяброў захапляльныя фокусы. Напачатку з`явіўся чароўны капялюш,  і Клёпа прапанаваў  рабятам адчуць сябе сапраўднымі жанглёрамі: паспрабаваць злавіць капялюшом мяч — у такой вясёлай гульні хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю прымалі ўдзел. Затым Клёпа начараваў для рабят сапраўдную казку.  З-за імпразаванай шырмы павучальную, цікавую гісторыю юным гледачам распавялі  Барбос, Мурзiк і   Маша – казачныя героі лялечнага тэатра “Усмешка”.  Апошні  фокус Клёпы “Сюрпрыз”  асабліва  ўзрадаваў рабят, на  тварыках якіх заззялі ўсмешкі, калі з рук чараўніка яны атрымалі сапраўдныя падарункі. У сваю чаргу ад  рабят Клёпа і яго сябры таксама атрымалі падарункі.


Дарэчы, апошняе чараўніцтва Клёпы адбылося дзякуючы чулым  і ўважлівым чытачам раённай дзіцячай бібліятэкі. З чэрвеня па кастрычнік у бібліятэцы дзейнічала дабрачынная акцыя “Ад сэрца да сэрца”  па аказанні дапамогі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі, у якой  прынялі актыўны ўдзел: Яна Арэхва, Марыя Цэлых, Яна Буглак, Вольга Кавалеўская, Юлія Гайцюкевіч. Калектыў раённай дзіцячай бібліятэкі выказвае словы шчырай удзячнасці ўсім удзельнікам акцыі, а таксама цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ганцавіцкага раёна.


Загадчыца раённай дзіцячай бібліятэкі Аксана Карповіч

(Visited 2 times, 2 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Сусветнага дня дзіцяці  ў госці  да выхаванцаў  цэнтра карэкцыйна — развіваючага навучання і рэабілітацыі завітаў весяльчак і чараўнік- клоўн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика