Подведены итоги нашего конкурса «Дзіва на градцы». Победители уже получили подарки!
21.11.2019
—
Разное
|
У галасаванні за фіналістаў конкурсу агароднікаў “Дзіва на градцы”, які рэдакцыя газеты праводзіць не першы год, сёлета прыняла ўдзел рэкордная колькасць нашых чытачоў – каля паўтары тысячы чалавек. Больш за ўсё галасавала ў групах газеты “ВКонтакте” – 1181 і “Аднакласніках” – 248. Вынікі мы падводзілі, сумуючы месцы па ўсіх чатырох крыніцах галасавання (таксама па тэлефоне і на сайце газеты “Патрыёт”). У выніку вызначыліся тры пераможцы: Святлана Уладзіміраўна Галубіцкая з аграгарадка Ільюшына за велікан-агурок, Кацярына Фёдараўна Бакан з Кастрычніцкага завулка гарпасёлка за прыгожую капусту і Алена Юоза Маслюк з аграгарадка Глыбачка за ўрадлівыя памідоры. Мы вельмі рады, што ўсе пераможцы конкурсу змаглі прыехаць на свята аграрыяў, дзе мы і ўзнагароджвалі іх падарункамі. А паколькі на фотаздымках урадлівыя экзэмпляры прэзентавалі дзеці – сыны і ўнукі агароднікаў, то для юных памочнікаў ушацкімі кандытарамі быў выпечаны спецыяльны святочны торт ад “Патрыёта”. – Паўтара дня знаходзімся пад уражаннем, – казала пасля свята К.Ф.Бакан, якая ўжо другі раз выходзіць пераможцам конкурсу “Дзіва на градцы”, а на гэты прыйшла з двума сынамі і мужам. – Сям’ёй даўно нікуды не выбіраліся, таму дзякуй рэдакцыі за запрашэнне. Спадабаўся канцэрт, тым больш што на ім выступала мая сястра Алеся Іўліева, ну і вельмі дарэчы будзе на наступны сезон падарунак рэдакцыі – палівачка, якую змогуць падняць і сыны. С.В.Галубіцкая, выхавальнік, а зараз работнік санаторыя “Лясныя азёры”, на свяце аграрыяў таксама была ўпершыню, і разам з дзевяцігадовай унучкай яны глядзелі праграму з задавальненнем, паколькі сярод перадавікоў было вельмі многа знаёмых з Ільюшына і нават родны брат – пастаянны пераможца ў розных намінацыях Уладзімір Уладзіміравіч Лёля. Родных і знаёмых бачыла падчас узнагароджання і А.Ю.Маслюк – наша самая актыўная ўдзельніца конкурсу. Менавіта яна дасылала ў рэдакцыю здымкі з удалымі перцамі, капустай, памідорамі, кабачкамі і нават неўрадлівымі сёлета яблыкамі. І нягледзячы на ўнушальную адлегласць ад райцэнтра, што давялося пераадолець, таксама дзякавала за запрашэнне і абяцала абавязкова прыняць удзел у конкурсе і на наступны год. Як і літаральна ўсе пераможцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У галасаванні за фіналістаў конкурсу агароднікаў “Дзіва на градцы”, які рэдакцыя газеты праводзіць не першы год, сёлета прыняла ўдзел рэкордная колькасць нашых...
|
|