Ночью все пешеходы серые. Сотрудники отделения ГАИ и редакции провели эксперимент и протестировали разные виды фликеров
21.11.2019
—
Разное
|
У дні, калі дарожнае становішча ўскладняюць дажджы і туманы, колькасць аварый з удзелам пешаходаў узрастае. Флікеры дапамаглі б вырашыць праблему: яны дазваляюць вадзіцелю ўбачыць чалавека ў святле фар на адлегласці да 400 метраў. Але ж які святлоадбівальнік выбраць: наклейку, нарукаўную павязку, камізэльку? Мы вырашылі правесці эксперымент і разам з супрацоўнікамі аддзялення ДАІ райаддзела міліцыі высветліць, як павядзе сябе на дарозе кожны. А ў сувязі з правядзеннем у краіне з 19 па 24 лістапада акцыі “Час стаць заўважаным!” заадно праверылі, як ушачане рэагуюць на ўзгаданае патрабаванне.
Васямнаццаць гадзін. Спыняемся на неасветленым участку дарогі. У наяўнасці некалькі розных флікераў. Можна было б прычапіць іх усе – такога чалавека вадзіцель заўважыць з любой кропкі. Але зіхатлівых, нібы навагодняя ёлка, пешаходаў убачыш хіба што на агітацыйных плакатах ДАІ. У рэальным жыцці мы носім пераважна цёмную вопратку і ў лепшым выпадку адзін флікер. … Тэсціруем найперш красоўкі. Устаўленых вытворцам святлоадбівальных палос не бачна вадзіцелю, паколькі святло фар на іх не трапляе. Флікер на сумцы таксама не панацэя: адзін няёмкі рух – і рукаў курткі цалкам яго закрыў. Бачнасць такога флікера склала ўсяго 30 метраў – адлегласць пры хуткім руху крытычная. Самай эфектыўнай аказалася святлоадбівальная камізэлька. У ёй убачылі чалавека амаль за 400 метраў! Аднолькавыя вынікі паказалі куртка са святлоадбівальнымі палоскамі на спіне і нарукаўны флікер-палоска. Іх вадзіцель разгледзеў з адлегласці 300 метраў, а ў блізкім святле – за 120. Адны флікеры ратуюць жыцці, іншыя толькі ствараюць ілюзію бяспекі.
Едзем пасля эксперыменту па райцэнтры, бачым веласіпедыста з адлегласці больш за 500 метраў! – Наперадзе катафоты белага колеру, ззаду – чырвонага, – аглядае транспартны сродак М.Гаўрылюк. – Плюс на колах ёсць бакавыя катафоты, каб веласіпедыст быў прыкметны вадзіцелю пры руху ўздоўж праезнай часткі. Укамплектаваны па ўсіх правілах! Пытанняў няма. Заўважаем у цемры яшчэ аднаго маладога чалавека. Аляксей кажа, што ішоў да сваёй машыны. Флікера ў яго не аказалася… Дарэчы, у Расійскай Федэрацыі хочуць абавязаць вадзіцеляў насіць святлоадбівальныя камізэлькі пры спыненні за населенымі пунктамі ў цёмны час сутак ці ва ўмовах дрэннай бачнасці. Гэта звязана з ростам колькасці наездаў на вадзіцеляў. Што датычыцца пешаходаў, то правілы дарожнага руху абавязваюць тых, хто знаходзіцца на праезнай частцы ў цёмны час сутак, абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Гэта ж рэкамендуецца рабіць тым, хто ідзе па абочыне ці тратуары. Спыняем парушальніцу, якая пераходзіла праезную частку ва неўстаноўленым месцы і не была пазначана флікерамі. На першы раз абмежаваліся папярэджаннем. – Чалавека, які перабягае дарогу ў цемры, вадзіцель заўважыць у лепшым выпадку за 25-30 метраў, – тлумачыць Мікалай Гаўрылюк бестурботнаму пешаходу, уручаючы флікер у падарунак. – Такую адлегласць пры хуткасці 90 км/г аўтамабіль праходзіць прыблізна за адну секунду. Нават пры хуткасці 50 км/г прыпыначны шлях аўто перавышае гэтую адлегласць. Што датычыцца адказнасці, то мінімальны памер штрафу за ігнараванне святлоадбівальных элементаў складае зараз 25,5 рубля. Можна купіць дзясятак флікераў! А карысць і выратаванае жыццё не змерыш ніякімі грашыма. К.КАВАЛЕЎСКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У дні, калі дарожнае становішча ўскладняюць дажджы і туманы, колькасць аварый з удзелам пешаходаў узрастае. Флікеры дапамаглі б вырашыць праблему: яны дазваляюць... |
|