Для выбудоўвання добрасуседскіх адносін. 21.by

Для выбудоўвання добрасуседскіх адносін

26.11.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносін  з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым учора заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  на сустрэчы з міністрамі замежных спраў Швецыі  Ан Ліндэ і Фінляндыі Пека Хаавіста.


Кіраўнік дзяржавы ў якасці станоўчага моманту адзначыў тое, што візіт праходзіць менавіта цяпер — пасля заканчэння ў Беларусі парламенцкіх выбараў. “Беларусь вельмі зацікаўлена ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых, добрасуседскіх адносін не толькі з Еўрапейскім саюзам, але і з вашымі дзяржавамі — Швецыяй і Фінляндыяй. Я аб гэтым шмат разоў гаварыў на працягу многіх гадоў. Для нас вы з,яўляецеся ў некаторым сэнсе ўзорам гаспадарання. Мы вельмі падобныя на вашы краіны. У нас падобная эканоміка і, самае галоўнае, працавітыя, моцныя людзі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У нас многае атрымліваецца. У вас больш, у нас, можа, пакуль крыху менш. Але я спадзяюся, што вы нам падкажаце, у якім напрамку рухацца, перш за ўсё ў эканоміцы”. Прэзідэнт заявіў, што Беларусі цікавы перадавы вопыт Еўрасаюза ў многіх сферах, але спачатку трэба завяршыць працэс фарміравання дагаворна-прававой базы і падпісаць падрыхтаваныя дагаворы. “Пажадана не ставіць ніякіх папярэдніх умоў. Трэба рухацца ў гэтым напрамку. Вядома ж, перагаворы, дагаворы — гэта доўгі шлях, кампрамісы, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Калі мы ўжо выпрацавалі адпаведныя дагаворы, прыйшлі да разумення таго, што нам трэба іх падпісваць і рухацца ў гэтым напрамку, то марудзіць з гэтым не трэба”. “Вы бачыце, што вакол нас робіцца. І малыя, і сярэднія дзяржавы павінны неяк бліжэй быць адна да адной. Аб,ядноўвацца, калі гэта магчыма, каб устаяць у гэтым цяжкім бурным свеце”, — упэўнены Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў агульных інтарэсах, каб рэгіён стаў аазісам міру, спакою і працвітання. “Гэта галоўнае. Будзе гэта — будзем багатыя, будуць жыць нармальна нашы народы, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Менавіта да гэтага мы імкнёмся, фармулюючы свае мірныя ініцыятывы і пашыраючы ідэі, накіраваныя на зніжэнне напружанасці і ўмацаванне добрасуседства. Відавочна, што такія падыходы блізкія і вам. Нездарма так званая разрадка ў сямідзясятыя гады атрымала назву “Хельсінкі”. Гэта першы візіт кіраўніка шведскага знешнепалітычнага ведамства ў Беларусь, а міністр замежных спраў Фінляндыі прадстаўляе краіну, якая старшынствуе цяпер у Савеце Еўрапейскага саюза.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацікаўлена ў выбудоўванні ўзаемапаважлівых і добрасуседскіх адносін  з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым учора заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика